25 красавiка 2024, Чацвер, 23:07
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'янага кіроўцу злавілі з чужым пасведчаннем

6
П'янага кіроўцу злавілі з чужым пасведчаннем

П'янага жыхара Полацкага раёна спынілі на трасе Віцебск-Полацк.

Мужчына назваўся чужым прозвішчам і падаў чужое пасведчанне. Сумневы ў інспектараў ДАІ выклікала тое, што кіроўца абсалютна не быў падобны да фота ў дакументах, да таго ж яго візуальны ўзрост значна адрозніваўся ад пазначанага ў пасведчанні кіроўцы, піша «Інтэрфакс».

Міліцыянты высветлілі, што дакументы сапраўды не належаць спыненаму кіроўцу, як той патлумачыў, ён іх знайшоў. Уласнага ж пасведчання кіроўцы мужчына быў пазбаўлены менш за год таму - за п'янае кіраванне.

Таму апроч часткі 1 артыкула 380 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь «Падробка, выраб, выкарыстанне альбо збыт падробленых дакументаў, штампаў, пячатак, бланкаў» (санкцыя прадугледжвае грамадскія работы, або штраф, або папраўчыя работы тэрмінам да двух гадоў, або арышт тэрмінам да 6 месяцаў, або пазбаўленне волі тэрмінам да двух гадоў) мужчыну пагражае пакаранне за тое, што ён паўторна сеў за стырно у стане ап'янення.

За паўторную язду ў нецвярозым стане цягам года ў якасці пакарання ўжываецца спецыяльная канфіскацыя транспартнага сродку незалежна ад права ўласнасці, а таксама пазбаўленне права кіравання транспартнымі сродкамі на тэрмін да пяці гадоў з папраўчымі работамі на тэрмін да двух гадоў, альбо арыштам са штрафам да 1000 базавых адзінак (1 БВ = Br150 тыс.), а ў шэрагу выпадкаў абмежаваннем або пазбаўленнем волі да двух гадоў (артыкул 317-1 Крымінальнага кодэкса).

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках