29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У бабруйца з пчалінага вулея выкралі $14 тысяч

24
У бабруйца з пчалінага вулея выкралі $14 тысяч

У жыхара вёскі Туркі Бабруйскага раёна з пчалінага вулея на прысядзібным пчальніку выкралі віно і $14 тыс.

Пра гэта паведаміла карэспандэнту БелТА афіцыйная прадстаўніца ўправы Следчага камітэта Магілёўскай вобласці Аксана Салянюк.

Злачынства ўчынілі ўночы 19 верасня 15 і 17-гадовыя падлеткі, выпадкова даведаўшыся, дзе вясковец хавае віно. Можна толькі ўявіць, якая была іхняя радасць і здзіўленне, калі яны выявілі ў дадатак да трункаў вялікую суму грошай - "залатыя" пчолкі нанеслі ў вулей $14 тысяч. Праўда, нацешыцца гэтымі "дарункамі" хлопцы не паспелі. Выявіўшы спустошаны схоў, пацярпелы раніцай звярнуўся ў міліцыю. Праваахоўнікі па гарачых слядах затрымалі зламыснікаў. Усе выкрадзеныя грошы былі сканфіскаваныя пры ператрусе ў затрыманых.

Са слоў пацярпелага, ён быў упэўнены, што пчаліны вулей - гэта надзейная схованка, і ў яго ніхто не палезе, пабаяўшыся нападу пчол. Вось таму ён і схаваў у пусты вулей усё сваё багацце.

У дачыненні да правапарушальнікаў распачатая крымінальная справа паводле ч.3 арт.205 (крадзеж, учынены ў вялікай суме) КК Беларусі. Вядзецца следства.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках