29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Ярашук: «Не выключана, што Козік скончыць сумна»

27
Аляксандр Ярашук: «Не выключана, што Козік скончыць сумна»

Дзейнасць кіраўніка ФПБ увесь час суправаджалі скандалы.

У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі тры дні не маглі пацвердзіць, што старшыня арганізацыі Леанід Козік падаў заяву аб звальненні.

Аб магчымых прычынах, што прымусілі кіраўніка афіцыйных прафсаюзаў пасля 12 гадоў нязменнага кіравання сысці са сваёй пасады, у інтэрв'ю "Товарищ.online" распавёў лідэр Беларускага кангрэсу дэмакратычных прафзвязаў Аляксандр Ярашук.

"Нейкі дэтэктыў з усяго гэтага атрымліваецца. Я сядзеў на Нацыянальнай радзе працоўных і сацыяльных пытанняў, старшынём якой з'яўляецца Козік, але ён так і не з'явіўся. Я спытаў сваіх калегаў, ці прыходзіў ён. Мне адказалі, што ён прыходзіў, напісаў заяву, цяпер трэба склікаць прэзідыум.

Крыху падобна да дзіцячага садка. Цалкам відавочна, што не прымаў Козік па волі сваіх нейкіх эмоцый гэтую пастанову. Да гэтай справы даўно ішло. Колькі ён узначальваў федэрацыю, столькі і суправаджалі яго кіпучую дзейнасць чуткі, размовы і наўпроставыя скандалы, звязаныя з маёмасцю, яе выкарыстаннем.

Зразумелая справа, сцвярджаць, што ён кудысьці ўлез, я не маю права. Магу толькі разважаць пра тое, што гэтыя скандалы мелі месца, праверкі праходзілі не аднойчы, называліся шматлікія факты, скажам так, вольнага абыходжання з маёмасцю", - распавёў Ярашук.

"Козік - дзіўная асоба, якая ўмее настройваць усіх супраць сябе. У свой час мне паведамлялі, што Козіка двойчы ратавалі, калі яго хацелі звольніць з ФПБ. Занадта ён неахайна рабіў усё, што тычыцца маёмасці.

Паводле інфармацыі, якая да мяне даходзіла, сітуацыя ў ФПБ вельмі напружылася з вясны, Козік нават перастаў ездзіць на розныя мерапрыемствы, у прыватнасці, у Маскву. Мне казалі, што там зусім дрэнна, не вядома, як ён выкруціцца", - кажа ён.

"Не ведаю, што будзе далей. Але паводле інфармацыі ад калегаў, калі ён проста саскочыў, то гэта, можна думаць, будзе для ягоны самы жаданы зыход. Казалі, што ён залез так, што, не выключана, скончыць сумна.

Але мы не хочам, каб ён скончыў сумна, хай жыве ды жыве, усё, што непасільнай працай нажыў, хай прыносіць яму шчасце.

Гэта праблемы тых, хто патураў ягонай беспакаранасці. Ён усё зводзіў да прымітыўнай філасофіі: Лукашэнка працуе не пакладаючы рук, дае мудрыя ўстаноўкі, а чыноўнікі і ўрад сабатуюць. Так ён увесь час агучваў сваю пазіцыю. Магчыма, да нейкага часу гэта дапамагала, але ў выніку ўвесь негатыў стаў пераважваць", - адзначыў Ярашук.

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках