28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фестываль «Мова Cup»: па-беларуску і ў вышыванках

10

Свята спорту і беларускай мовы прайшло ў Менску. Як гэта было?

У Рэспубліканскім цэнтры алімпійскай падрыхтоўкі ў Менску завяршыўся першы нацыянальны спартыўны фестываль «Mova Cup», ініцыяваны вядомай плывунняй, алімпійскай чэмпіёнкай, чэмпіёнкай свету і Еўропы Аляксандрай Герасіменяй і яе менеджэрам Сяргеем Шчурко, паведамляе «Радыё Свабода».

Дарэчы, абодва паводле вынікаў турніру падымаліся на вышэйшыя прыступкі п'едэстала: Аляксандра - у намінацыі карпаратыўнага пераможцы ў складзе калектыву «Беларусбанка», з якім у яе спонсарскія стасункі, Сяргей - як пераможца фіткросу, комплексу сілавых спаборніцтваў, якія завяршае 3-кіламетровы крос.

Некалькі дзесяткаў атлетаў і зборных каманд змагаліся за ўзнагароды турніру, які ці ледзь не ўпершыню ў гісторыі беларускага спорту меў такі яркі акрэслены нацыянальны падтэкст. Беларускамоўныя вядучыя запрашалі ўдзельнікаў на старты, разводзячы пратакольныя звесткі дасціпнымі жартамі, у шэрагах заўзятараў было шмат людзей, апранутых у кашулі з элементамі традыцыйнага арнаменту. Жадаючыя маглі набыць майкі-вышыванкі, выручаныя грошы з якіх накіроўваліся на дапамогу дзецям-інвалідам, якія разам з бацькамі былі запрошаныя на мерапрыемства.

Магчымасць папрактыкавацца ў беларускай мове атрымалі не толькі шараговыя наведнікі алімпійскага цэнтра, але і прызнаныя майстры сваёй справы. З прывітальным словам да прысутных звярнуўся сярэбраны Прызёр Алімпійскіх гульняў у Пекіне дзесяціборац Андрэй Краўчанка, ужо звыкла падтрымала моўную планку Аляксандра Герасіменя, якая па-беларуску правяла майстар-клас з маленькімі плывунамі. Таксама лаўрэатаў фестывалю віншавалі неаднаразовы пераможца сусветных і кантынентальных першынстваў, штурхальнік ядра Андрэй Міхневіч, прызёр чэмпіянату Еўропы ў скачках у даўжыню Аляксандр Главацкі і іншыя.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках