28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Масавыя звальненні геолагаў у Слуцку

7
Масавыя звальненні геолагаў у Слуцку

Работнікаў філіяла «Беларускай геолагаразведачнай экспедыцыі» з красавіка перавялі на трохдзённы працоўны тыдзень.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Прачытаў артыкул пра МАЗ. У горадзе Слуцку ёсць філіял «Беларускай геолагаразведачнай экспедыцыі», у якім калісьці працавала блізу 300 чалавек. З красавіка 2014 геолагі працуюць 3 дні ў тыдзень, і паводле апошняга загаду такі рэжым будзе да 2015/01/01. Масава звальняюцца спецыялісты. Склалася такое ўражанне, што наўмысна знішчаецца прадпрыемства, і каб не плаціць паводле скарачэння, стварылі такія ўмовы працы, каб людзі самі разбегліся. Чарговае прадпрыемства Слуцка развальваецца», - напісаў ён.

У філіяле «Беларускай геолагаразведачнай экспедыцыі» дзяржаўнага прадпрыемства «НПЦ геалогіі» сайту charter97.org гэтую інфармацыю не пракаментавалі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках