26 красавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барозу не адказаў Пуціну на ліст аб пераглядзе Дамовы з Украінай

7
Барозу не адказаў Пуціну на ліст аб пераглядзе Дамовы з Украінай

ЕЗ не мае намеру пераглядаць і ўносіць змены ў Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай.

У Еўрапейскай камісіі яшчэ няма канкрэтнай даты, калі менавіта прэзідэнт Еўракамісіі Жазэ Мануэль Барозу адкажа на ліст прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна, у якім апошні просіць змяніць тэкст Пагаднення аб асацыяцыі з Украінай.

Як паведамляе карэспандэнт УНІАН, пра гэта сёння ў Брусэлі на брыфінгу паведаміла прадстаўніца Еўрапейскай камісіі Пія Арэнкільдэ Хансэн.

З яе слоў, цяпер Барозу знаходзіцца ў Турцыі. "Яшчэ канкрэтна не вядома, калі прэзідэнт адкажа (на ліст). Мы паведамім пра яго адказ", - адзначыла яна. Акрамя таго, Хансэн спаслалася на пазіцыю Еўракамісіі ў гэтым пытанні, якая была апублікаваная ў мінулую пятніцу, згодна з якой ЕЗ не мае намеру пераглядаць і ўносіць змены ў Пагадненне аб асацыяцыі з Украінай.

Нагадаем, 26 верасня ў Еўракамісіі праінфармавалі, што Барозу атрымаў ліст ад Пуціна што да перагляду Пагаднення аб асацыяцыі Украіна-ЕЗ у частцы зоны свабоднага гандлю, і пасля вызначыць, як лепш адказаць.

Як паведамлялася, раней Пуцін напісаў ліст Барозу, у якім заявіў аб неабходнасці ўнясення маштабных змяненняў у Пагадненне аб асацыяцыі паміж Украінай і ЕЗ у перыяд дзеяння адтэрміноўкі прымянення яго гандлёвай часткі.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках