17 красавiка 2024, Серада, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прафсаюзы не хочуць пратэставаць у парку 60-годдзя СССР

Прафсаюзы не хочуць пратэставаць у парку 60-годдзя СССР

У Баранавічах прафсаюз РЭП просіць упарадкаваць парк, вызначаны для правядзення масавых сходаў.

Актывіст Баранавіцкага аддзялення незалежнага прафсаюза РЭП Рыгор Грык перадаў у мясцовы гарвыканкам заяву ва добраўпарадкаванні і перайменаванні старога парку імя 60-годдзя СССР, якую падпісалі 120 жыхароў горада, паведамляе ПЦ «Вясна».

- Мы мяркуем, што назвы паркаў ужо даўно састарэлі, страцілі сваё значэнне і таму неабходна надаць ім беларускую назву, якая будзе адпавядаць сучасным патрабаванням. Але гэта толькі частка праблемы.

Пастановай гарвыканкама №1497 ад 16.06.2009 г. "Аб парадку правядзення масавых мерапрыемстваў у г. Баранавічы" стары парк горада вызначаны месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў. Аднак там брудна і нават няма грамадскай прыбіральні. Працяглая рэканструкцыя старога парку горада нам здаецца бясконцай, ужо даўно пара паставіць тлустую кропку ў развязанні гэтай праблемы. Таму мы сваёй заявай і сабранымі подпісамі хочам прыцягнуць увагу гарадскіх уладаў і грамадскасці горада да пастаўленых пытанняў, - паведаміў прафсаюзны актывіст Рыгор Грык.

Ён дадаў, што ў выпадку адмоўнай пастановы паводле пададзенай заявы прадстаўнікі грамадскасці будуць звяртацца ў вышэйшыя дзяржаўныя органы ўлады з прапановамі добраўпарадкавання і рэканструкцыі гарадскіх паркаў.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках