16 красавiка 2024, aўторак, 22:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анджэй Пісальнік: Сітуацыя з Саюзам палякаў можа абвастрыцца ў кожны момант

6
Анджэй Пісальнік: Сітуацыя з Саюзам палякаў можа абвастрыцца ў кожны момант

Сёння раніцай у прадстаўнікоў непрызнанага Саюза палякаў Беларусі скапіяваныя на мяжы ўсе наяўныя пры іх запісы і дакументы.

Пра гэта паведаміў рэдакцыі сайта charter97.org прэс-сакратар непрызнанага беларускімі ўладамі Саюзу палякаў Беларусі Анджэй Пісальнік. Паводле апошняй інфармацыі, затрыманых сёння раніцай на памежным пераходзе «Брузгі» старшыню Саюза палякаў Беларусі Мечыслава Яскевіча і старшыню Рады СПБ Анжаліку Борыс ужо адпусцілі. Цяпер яны знаходзяцца на тэрыторыі Польшчы.

- У іх скапіявалі ўсе запісы ў нататніках і дакументы, якія яны мелі пры сабе. Пасля гэтага іх адпусцілі. Ніякіх абвінавачванняў улады ў дачыненні да іх не фармулявалі, прынамсі, пакуль. Але сітуацыя выглядае так: улады сабралі нейкія доказы, цяпер мы будзем спадзявацца, што гэтыя доказы ім ні для чаго не спатрэбяцца. Хоць выключаць магчымасці, што ўлады захочуць прымяніць гэтыя ксеракопіі супраць Мечыслава Яскевіча і Анжалікі Борыс мы не можам. Мы будзем сачыць за сітуацыяй, калі яны вернуцца з Польшчы.

- Ці не баіцеся вы за лёс актывістаў непрызнанага Саюза палякаў у Беларусі ў далейшым?

- Пакуль складана сказаць. Як вы ведаеце, Саюз палякаў дзейнічае ў падполлі ўжо дзевяць гадоў, у наступным годзе мы як раз адзначым дзесяцігоддзе сваёй дзейнасці. Усе гэтыя гады было то горш, то лепш. Мы заўсёды памятаем, у якім статусе знаходзімся. Мы разумеем, што ў кожны момант сітуацыя можа абвастрыцца.

- Інцыдэнт выглядае асабліва дзіўна на фоне таго, што зусім нядаўна Уладзімір Макей наведаў Варшаву і сустрэўся з Радаславам Сікорскім. Як раз на гэтай сустрэчы ён казаў, што «Беларусь з Польшчай - брацкія народы».

- Магчыма, гэта нейкі сігнал з боку беларускіх уладаў польскім аб тым, што яны кантралююць сітуацыю, звязаную з непрызнаным Менскам Саюзам палякаў. Але ні я, ні кіраўніцтва СПБ не ведаем, якія размовы адбываюцца паміж Польшчай і Беларуссю. Аднак магу сказаць, што за сітуацыяй вакол сённяшняга інцыдэнту будзе сачыць і польская дыпламатыя. Магу сказаць дакладна, што гэты выпадак не застанецца без адказу.

Найбольш буйныя польскія СМІ ўжо зацікавіліся гэтай тэмай, і шмат дзе ў Польшчы гэтая інфармацыя гучыць. Польскае грамадства ўжо ведае пра гэта - і гэта гарантыя таго, што Польшча неяк адрэагуе, прынамсі, пры наступных размовах з Беларуссю. Магчыма, ім пакажуць на тое, што ўжо даўно пара нармалізаваць сітуацыю вакол непрызнанага Саюза палякаў. Мы спадзяемся, што менавіта так гэта і будзе.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках