24 красавiка 2024, Серада, 19:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Скандал: Беларусь прадае Нігерыі верталёты, якія не вырабляе

53
Скандал: Беларусь прадае Нігерыі верталёты, якія не вырабляе

Вылучэнне $1 млрд на закупку верталётаў у Беларусі стала прычынай скандалу ў парламенце Нігерыі.

Пра гэта паведамляе мясцовае выданне «Leadership» (пераклад - charter97.org).

Пасля бурнага абмеркавання пастанова аб адабрэнні пакупкі вайсковай тэхнікі было прынятая.

Нігерыйскіх парламентарыяў збянтэжыў той факт, што прэзідэнт Нігерыі Гудлак Джанатан запытаў грошы на куплю 12 верталётаў у краіне, якая наогул не вырабляе падобную тэхніку.

Прэзідэнт Нігерыі звярнуўся ў парламент 15 ліпеня з просьбай зацвердзіць пазыку і матываваў тэрміновую куплю верталётаў неабходнасцю ўмацавання бяспекі краіны і барацьбы з тэрарызмам.

Гаворка ідзе аб верталётах Mil Mi-24D (экспартная маркіроўка Mil Mi-35). Згодна запыту, «Беларусь не супраць паставіць верталёты ў растэрміноўку на сем гадоў; іншае абсталяванне, узбраенне і экіпіроўка будуць закупляцца на тых жа ўмовах у іншых еўрапейскіх краінах».

Трэці сакратар амбасады Беларусі ў Нігерыі Сяргей Макарэвіч не змог пацвердзіць або зняпраўдзіць нігерыйскім журналістам магчымасць продажу Беларуссю партыі верталётаў, аднак адзначыў, што 8-9 верасня 2014 года ў Нігерыі знаходзілася беларуская дэлегацыя на чале з Уладзімірам Макеем. Абмяркоўваліся пытанні, у тым ліку, і вайскова-тэхнічнага супрацоўніцтва.

Нагадаем, Макей перадаў прэзідэнту афрыканскай краіны асабістае пасланне Лукашэнкі з запрашэннем наведаць Беларусь.

Пра магчымасць вытворчасці верталётаў у Беларусі Лукашэнка заявіў у пачатку красавіка 2014 года, наведваючы ААТ «558 Авіяцыйны рамонтны завод» у Баранавічах.

Як адзначыў Лукашэнка, для арганізацыі вытворчасці верталётаў ёсць падыходная пляцоўка ў Оршы. «Што такое вырабіць сёння ў Оршы верталёт? Не праблема, калі там будзе «Матор Січ» (украінская кампанія, якой належыць пакет акцый Аршанскага авіярамонтнага завода) з рухавіком. Рухавік ёсць, яшчэ купіць пару-тройку складаных прыбораў, якія, можа быць, і не трэба ў нас вырабляць. А ўсё астатняе - бяры і кляпай, рабі корпус», - сказаў ён.

Сітуацыя з продажам «беларускіх» верталётаў Нігерыі выглядае яшчэ больш заблытанай, калі ўлічыць, што ў жніўні 2014 года кантрактам на пастаўку верталётаў Мі-171Ш і Мі-35 у Нігерыю пахваліўся намеснік генеральнага дырэктара «Рособоронэкспорта» Сяргей Гараслаўскі.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках