26 красавiка 2024, Пятніца, 1:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску для «Дажынак» спяклі торт з «Пагоняй»

8

На адным з мерапрыемстваў «Дажынкі-2014», свяце «Віцебскі каравай», сваю прадукцыю прадэманстравала прадпрыемства «Віцебскхлебпрам».

І хлебапёкам з горада на Дзвіне атрымалася здзівіць фестывальны народ!

«Віцебскхлебпрам» прадставіў сваю інтэрпрэтацыю работ Казіміра Малевіча - карціны, выкананыя ў тэхніцы пастылаж. Іх зрабіла кандытарка Надзея Багаценка, паведамляе Tut.by. 



Надзея Багаценка - вядомая кандытарка не толькі ў Віцебску, але і ў краіне. Нядаўна яна атрымала Гран-пры на конкурсе прафесійнага майстэрства «Урачыстасць густу і стылю», які прайшоў у рамках 10-й міжнароднай спецыялізаванай выставы «Хлебная і кандытарская справа - 2014». Узнагароду ёй прынёс торт у выглядзе сярэднявечнай крэпасці з рыцарамі, упрыгожаны «Пагоняй» - гербам Віцебскай вобласці.

У лістападзе Надзея Багаценка прэзентуе Беларусь на Сусветным кулінарным кубку ў Люксембургу. «Дажынкі» праходзілі ў Віцебску 27-28 верасня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках