29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Як разгружае пасылкі «Белпошта» (Відэа)

28

Працаўнікі пошты выкідалі пасылкі проста з аўтамабіляў.

Карыстальнік Яўген Антонаў выклаў на YouTube відэа, на якім з прыпаркаванага проста на газоне аўтамабіля «Белпошты» выкідваюць пасылкі.

- А мы дзівімся, чаму пасылка з Кітая такая пакарабачаная, - іранічна падпісаў відэа яго аўтар.

Высветлілася, відэа знятае ля паштовага аддзялення ў Менску на вуліцы Куйбышава. У самім аддзяленні мяркуюць, што такая разгрузка пасылцы не шкодзіць.

- Пасылкі прыходзяць да нас у мяшках, - распавялі «Комсомольской правде в Беларуси» ў паштовым аддзяленні. - Мы проста бярэм мяшкі і ставім іх на зямлю. У гэтым мяшку некалькі пасылак. Яны вельмі добра спакаваныя. Напрыклад, кітайскія адпраўнікі сур'ёзна ставяцца да ўпакоўкі тавару з тым разлікам, каб яны не пашкодзіліся пры транспартаванні, нават калі з імі нядбайна абыходзіліся. Да нас скаргаў ніколі не паступала - усё пасылкі да кліентаў паступаюць цалкам. Вонкава яны, вядома, могуць быць пакарабачаныя, але ўнутры ўсё ў парадку.

- Ці карэктна тое, што аўто прыпаркаванае на газоне?

- Не, вядома. Гэта ўжо трэба звяртацца ў галоўны офіс. Мы паўплываць на тое, як пад'язджае аўтамабіль, не можам.

Напісаць каментар 28

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках