25 красавiка 2024, Чацвер, 20:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Абы-якая работа Міністэрства адукацыі!

79
Лукашэнка: Абы-якая работа Міністэрства адукацыі!

(абноўлена) Правадыр выказаў незадаволенасць зместам школьных праграм некаторых прадметаў.

Пра гэта Лукашэнка заявіў 26 верасня на сустрэчы з чальцамі Савета «палаты прадстаўнікоў», паведамілі charter97.org у прэс-службе дыктатара.

«Няўжо мы не можам тут навесці парадак?! Абы-якая праца Міністэрства адукацыі! Занадта шмат ёсць нараканняў», - падкрэсліў Лукашэнка.

Правадыр пры гэтым адзначыў, што гаворка не ідзе аб патрэбе карэннай ломкі ў сферы адукацыі, а толькі аб навядзенні парадку і удасканаленні ў тых ці іншых кірунках. «Пастаўленае пытанне аб аптымізацыі ў адукацыі. У нас столькі лішняга, і абсалютна ніхто не лічыць грошы», - сказаў ён.

Паводле слоў Лукашэнкі, цяпер вывучаецца сітуацыя і ў сферы сярэдняй адукацыі, дзе таксама стае хібаў. У якасці прыкладу Лукашэнка падаў школьную праграму, у якой расейскай і нават ангельскай мове адводзіцца больш гадзін, чым беларускай.

«Добра, на расейскай мове мы практычна ўсе размаўляем. Але на беларускай мове, скажам шчыра, у побыце, дома мы размаўляем менш. Дык, можа быць, трэба ў школе на карысць беларускай мовы даць адну гадзіну, а не ангельскай?» - адзначыў дыктатар.

Напісаць каментар 79

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках