24 красавiка 2024, Серада, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады адмовілі ў рэгістрацыі «літвінам» і змянілі радавод Карла Маркса

10
Улады адмовілі ў рэгістрацыі «літвінам» і змянілі радавод Карла Маркса

Беларускія ўлады адмовілі ў рэгістрацыі грамадскага аб'яднання «Краявое аб'яднанне літвінаў».

«Спіс заснавальнікаў ГА «Краёвае згуртаванне літвінаў» змяшчае ў сабе няпоўныя і недакладныя звесткі аб заснавальніках гэтага грамадскага аб'яднання, у сувязі з чым з'яўляецца нядзейным дакумэнтам», - гаворыцца ў адказе з Міністэрства юстыцыі.

У якасці няпоўных і недакладных звестак падаецца адсутнасць нумароў прыватных і службовых тэлефонаў у двух заснавальнікаў, недакладныя звесткі аб месцы пражывання ў трох заснавальнікаў. Пры гэтым прыкладам недакладных звестак падаецца тое, што адрас аднаго заснавальніка пададзены наступным чынам: «г.Слаўгарад, вул.К.Маркса», тады як, заяўляюць у Мінюсце, ён мусіць выглядаць так: «г. Слаўгарад, вул.Маркса Карла Фрыдрыхавіча». І гэта пры тым, што бацьку Карла Маркса звалі Генрых.

«У кожнай еўрапейскай дзяржаве гэта было б прызнана тэхнічнай памылкай, і дадзены час на выпраўленне. Але мы, вядома, знаходзімся ў візантыйскай цывілізацыі, дзе ўсё, што небяспечнае, здаецца чужым і варожым», - заявіў krynitsa.info старшыня «Краёвага згуртавання літвінаў» Аляксандр Стральцоў.

Паводле ягоных слоў, цяпер рыхтуецца скарга ў Вярхоўны суд.

4 жніўня ў Менску адбыўся ўстаноўчы з'езд грамадскага аб'яднання «Краёвае згуртаванне літвінаў». На з'ездзе прысутнічала 50 чалавек. Старшынёй арганізацыі абраны Аляксандр Стральцоў, ягонымі намеснікамі - Аляксандр Капуцкі і Андрэй Аляхновіч. Акрамя іх траіх, у Раду арганізацыі ўвайшлі Дзмітрый Вайцэховіч і Сяргей Брыцікаў. 5 жніўня рэгістрацыйныя дакумэнты былі пададзеныя ў Міністэрства юстыцыі Беларусі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках