25 красавiка 2024, Чацвер, 18:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кур'ёзная аварыя ў Менску: Mini «заскочыў» на Citroen

15

Незвычайнае ДТЗ адбылося пад 13:30 у сталіцы на скрыжаванні вуліц Татарскай і Ціміразева.

Аб ім паведамілі карыстальнікі форуму onliner.by. У выніку сутыкнення Mini Cooper пярэднім правым колам «наскочыў» на капот Citroen Berlingo. У выніку ніхто не пацярпеў.

- Аўтамабілі рухаліся ў спадарожным кірунку па вул. Татарскай ў напрамку вул. Ціміразева з боку вул. Грыбаедава, - патлумачыла абставіны здарэння старшая інспектарка ў агітацыі і прапагандзе ДАІ Цэнтральнага раёна Мінска Анастасія Радзько. - Першым ехаў Mini Cooper, які спыніўся на скрыжаванні вул. Ціміразева і вул. Татарскай для правага павароту. Са слоў кіроўцы Citroen, які таксама збочваў направа, Mini Cooper спыніўся. Было досыць месца паміж Mini Cooper і бардзюрам, таму Citroen пачаў здзяйсняць паварот. Аднак у гэты момант паварот працягнуў і аўтамабіль Mini Cooper, які і здзейсніў наезд на Citroen.

У ДТЗ ніхто не пацярпеў, а транспартныя сродкі атрымалі нязначныя пашкоджанні. Вядзецца разбіральніцтва.

Фота: ДАІ Цэнтральнага раёна; onliner.by

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках