28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Санкцыі ЕЗ супраць Расеі закрануць фінансавы сектар, спорт і культуру

43
Санкцыі ЕЗ супраць Расеі закрануць фінансавы сектар, спорт і культуру

Яны будуць уведзеныя ў выпадку атрымання доказаў уварвання войскаў РФ ва Украіну.

Пра гэта заявіў у аўторак прэзідэнт Чэхіі Мілаш Земан пасля выступу ў парламенце, паведамляе «Корреспондент» са спасылкай на інтэрнэт-выданне Novinky.

Адказваючы на пытанне журналістаў пра тое, ці варта Чэскай Рэспубліцы падтрымаць новыя санкцыі Еўразвязу ў дачыненні да Расеі, Земан заявіў: «Толькі ў тым выпадку, калі адназначна будзе даказана, што Расея сапраўды выслала часткі на тэрыторыю ўсходняй Украіны».

У аўторак чэшскі ўрад атрымаў з Бруселя праект новых санкцый ЕЗ у дачыненні да Расеі. На гэты раз яны могуць закрануць не толькі эканоміку і фінансавы сектар, але таксама футбол і культуру. Пра гэта паведаміла, у прыватнасці, чэшскае радыё са спасылкай на свае крыніцы ў кабінеце міністраў.

Нагадаем, у канцы жніўня NATO апублікавала спадарожнікавыя здымкі, на якіх бачна, што расейская самаходная артылерыя знаходзіцца на ўкраінскай тэрыторыі і паблізу ад мяжы з Украінай.

Як паведаміў прадстаўнік Кіева пры Еўразвязе Канстанцін Елісееў, Украіна чакае, што да 5 верасня ЕЗ будзе прапанаваны магутны пакет санкцый супраць РФ.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках