28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы «Азова» і памежнікі адбілі атаку на Марыупаль

22
Байцы «Азова» і памежнікі адбілі атаку на Марыупаль

Баевікі паспрабавалі прарвацца ў Марыупаль з боку Новаазоўска.

Бой прынялі памежнікі і байцы батальёна «Азоў». Атаку тэрарыстаў удалося адбіць. У баі загінуў памежнік, яшчэ адзін паранены, паведамляе УНИАН.

У горадзе надалей вядзецца набор у атрады добраахвотнікаў для абароны Марыупаля. З будучымі байцамі працуе батальён «Азоў»: мужчын навучаюць абыходжанню са зброяй і навыкам тактычнага бою.

Нагадаем, 27 жніўня расейскія войскі ўварваліся ва Украіну і захапілі горад Новаазоўск Данецкай вобласці, заблакаваўшы яго танкамі, і правялі там зачыстку, у выніку чаго вывезлі ў невядомым накірунку ўсіх людзей без мясцовай рэгістрацыі для допыту аб мэце знаходжання ў горадзе.

Расейскія войскі замацаваліся і акапаліся на ўскраінах горада. У цэнтры Новаазоўска ўзняты сцяг групоўкі «ДНР» замест украінскага.

Горад размешчаны за 15 кіламетраў ад мяжы з Расеяй і за 44 км на ўсход ад Марыупаля, які ўкраінскія войскі ўзялі пад кантроль у чэрвені. Гэтая частка Данецкай вобласці раней была адносна спакойнай.

Вайскоўцы Узброеных Сіл Украіны разам з жыхарамі Марыупаля надалей умацоўваць горад, каб не дапусціць уварванне расейскіх войскаў і бандфармаванняў у Запарожскую і Хэрсонскую вобласці.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках