20 красавiка 2024, Субота, 2:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кыргызскі праваабаронца: Лукашэнка абразіў нашу краіну

7

Парламент Кыргызстана павінен неадкладна разгледзець пытанне аб дыпламатычных стасунках з Беларуссю.

Пра гэта заявіў актывіст Андуруш Тактанасыраў 3 верасня падчас сваёй акцыі пратэсту каля Белага дома ў Бішкеку, піша АКИpress.org.

«Ці варта надалей мець дыпламатычныя стасункі паміж нашымі краінамі пасля ўчынку дыктатара Лукашэнкі? Сваім апошнім учынкам - узнагароджаннем Курманбека Бакіева Ордэнам дружбы народаў - ён шакаваў не толькі Кыргызстан, але і ўвесь свет. Гэта абраза нашай краіны, і дурны ўчынак з боку Лукашэнкі. У першую чаргу ён абразіў нашу рэвалюцыю», - сказаў Тактанасыраў.

Ён адзначыў, што яго здзіўляе пазіцыя прэзідэнта Алмазбека Атамбаева.

«Пазіцыя прэзідэнта незразумелая. Нават судовы працэс што да падзеяў 7 красавіка завяршыўся незразумела. Я ў першую чаргу падтрымліваю народ Кыргызстана і хачу справядлівасці, бо мы на ўвесь свет галосім, што мы самая дэмакратычная краіна. І адно з маіх галоўных патрабаванняў сённяшняй акцыі - гэта адстаўка пасла Беларусі ў КР Дзенісенкі», - сказаў ён.

Тактанасыраў адзначыў, што амбасадар Беларусі ў Кыргызстане Дзенісенка павінен падаць у адстаўку на ўласнае жаданне, так як ён не выканаў свае функцыянальныя абавязкі як дыпламат.

«Я чакаю сустрэчы з дэпутатам Каныбеку Іманаліевым, чакаю ягонай рэакцыі на маю акцыю. У панядзелак я ўжо сустракаўся з ягоным памочнікам, але дагэтуль няма ніякай рэакцыі», - дадаў ён.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках