29 сакавiка 2024, Пятніца, 14:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Разліўное піва «Лідскае» хутка знікне з продажу?

11
Разліўное піва «Лідскае» хутка знікне з продажу?

На заводзе адбылася аварыя, аднак падрабязнасці кіраўніцтва замоўчвае.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач, які працуе ў сферы гандлю. З ягоных слоў, ужо больш за тыдзень на заводзе ААТ «Лідскае піва» напой не разліваюць па кегам, а толькі ў бутэлькі.

«Уся справа ў тым, што на заводзе на лініі разліву завалілася сцяна. Не ведаю, як з наконт смяротных вынікаў, але пацярпелыя дакладна былі», - паведамляе ён.

Пра гэта не пісалі ў СМІ, хоць, са слоў чытача, усе, хто працуе з прадпрыемствам, ужо пра гэта ведаюць. А тым часам складскія запасы піва заканчваюцца, і разліўное «Лідскае» з бараў і з крамаў хутка знікне да адкрыцця адрамантаванай лініі.

Журналіст сайта charter97.org паспрабаваў разабрацца ў сітуацыі, патэлефанаваўшы непасрэдна на вытворчасць. Галоўны інжынерыю ААТ «Лідскае піва» адказваў унікліва, аднак ускосна пацвердзіў факт нейкай аварыі, хоць і не пажадаў дзяліцца падрабязнасцямі.

- Ці праўда, што на лінію разліву піва завалілася сцяна?

- Не, не завалілася.

- Гэта значыць піва разліваецца як і раней?

- Так, ёсць піва.

- Гэта значыць ніякіх непаладак не было?

- На самой лініі не было.

- А дзе былі?

- Я не магу больш нічога казаць.

- Але нам паведамілі, што былі пацярпелыя...

- Не, не было такога.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках