24 красавiка 2024, Серада, 19:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама параўнаў расейскую агрэсію з нацызмам

76
Абама параўнаў расейскую агрэсію з нацызмам

Наступіў новы сусветны парадак.

Прэзідэнт ЗША правёў паралелі паміж цяперашняй агрэсіяй Расеі ў дачыненні да Украіны з дзеяннямі нацыстаў перад Другой сусветнай вайной. Пра гэта ён заявіў на сумеснай прэс-канферэнцыі з прэзідэнтам Эстоніі Томасам Ільвесам у Таліне ў сераду, піша "Украінская праўда".

"Тое, што мы бачым - гэта агрэсія, якая звяртаецца да нацыяналістычных пачуццяў, што гістарычна было вельмі небяспечна ў Еўропе", - сказаў ён.

Абама таксама заявіў, што ў сувязі з гэтым у Еўропе, у прыватнасці - у Эстоніі будзе ўзмоцненая прысутнасць войскаў NATO, праведзеныя дадатковыя вайсковыя вучэнні.

З ягоных слоў, Расея заплаціць цяжкую плату за сваю агрэсію. Ён нагадаў, што яна ўжо нясе сур'ёзныя эканамічныя страты і гэта працягнецца і ў далейшым.

Пры гэтым ён паабяцаў істотную эканамічную падтрымку Украіне, у тым ліку для правядзення радыкальных рэформаў і пераадолення наступстваў ваеннага канфлікту на ўсходзе.

Прэзідэнт ЗША таксама заявіў, што цяпер наступіў новы сусветны парадак у плане бяспекі і гэта будзе адлюстравана падчас саміту NATO ў Уэльсе 4 - 5 верасня. Ён таксама заявіў, што на гэтым саміце Украіна можа атрымаць статус адмысловага партнёра NATO.

У сваю чаргу прэзідэнт Эстоніі заявіў, што пагадненне паміж NATO і Расеяй, якое цяпер замарожанае, будзе змененае.

"Трэба называць усё сваімі імёнамі. Гэта - расейская агрэсія", - сказаў Ільвес.

Ён дадаў, што NATO і Еўропа павялічаць падтрымку Украіне, у тым ліку палітычную, эканамічную і гуманітарную. З ягоных слоў, цяжка параненых украінскіх жаўнераў будуць лячыць у заходніх клініках.

Ільвес таксама выказаў здагадку, што ў перыяд, які застаўся да парламенцкіх выбараў ва Украіне, Расея будзе рабіць усё, каб дэстабілізаваць сітуацыю ў краіне яшчэ больш і спрабаваць сарваць галасаванне.

Фота: Getty Images

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках