19 красавiка 2024, Пятніца, 4:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Супраць «дэпутата» са Светлагорску распачалі крымінальную справу

3
Супраць «дэпутата» са Светлагорску распачалі крымінальную справу

У дачыненні да Фёдара Скурчаева вядзецца крымінальная справа ў сфэры эканамічных злачынстваў.

Ён знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе. Следства вядзе Светлагорскі раённы аддзел Следчага камітэта, піша gomelcivil.org.

Цяпер крымінальная справа перададзеная ў пракуратуру Светлагорскага раёна. Скурчаеў цалкам прызнаў віну і звярнуўся з хадайніцтвам да Лукашэнкі аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці. Хадайніцтва разглядаецца ў адмысловай камісіі.

Паводле Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь, асоба, якая ўчыніла злачынства, што пацягнула прычыненне шкоды дзяржаўнай уласнасці або маёмасці юрыдычнай асобы, дзель у статутным фондзе якой належыць дзяржаве, альбо істотнай шкоды дзяржаўным або грамадскім інтарэсам і не звязанае з замахам на жыццё або здароўе чалавека, можа быць вызваленая ад крымінальнай адказнасці ў парадку, устаноўленым заканадаўчым актам, калi яна добраахвотна вярнула прычыненую шкоду (страты), выплаціла даход, атрыманы злачынным шляхам, а таксама выканала іншыя ўмовы вызвалення ад крымінальнай адказнасці, прадугледжаныя заканадаўчым актам.

Падставай для вызвалення ад крымінальнай адказнасці з'яўляюцца, у прыватнасці, станоўчыя паводзіны асобы, якая ўчынiла злачынства, што сведчыць аб яе раскаянні.

Скурчаеў Фёдар з'яўляецца дырэктарам каледжа з 2002 года. Раней займаў пасаду ў Светлагорскім раённым аддзеле адукацыі, быў дырэктарам адной з сярэдніх школ. Ён «дэпутат» Светлагорскага раённага «савета дэпутатаў», член прэзідыума раённага Савета і старшыня сталай мандатнай камісіі райсавета і ў пытаннях мясцовага самакіравання.

Разгляд хадайніцтва аб вызваленні ад крымінальнай адказнасці можа доўжыцца да некалькіх месяцаў. Калі хадайніцтва будзе задаволенае, асоба вызваляецца ад крымінальнай адказнасці. У выпадку адмовы ў задавальненні хадайніцтва пракуратура накіроўвае справу ў суд.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках