19 красавiка 2024, Пятніца, 21:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фота збівання фанатаў перад матчам у Салігорску

21

Новыя сведчанні жорсткага збівання заўзятараў супрацоўнікамі міліцыі.

Фотаздымкі збітых хлопцаў даслаў у рэдакцыю чытач сайта charter97.org. На здымках - збітыя ОМОНам фанаты «Дынама-Брэст».

Адзін з фанатаў паведаміў журналісту сайта charter97.org, што падрабязнасцямі таго нападу ОМОНу яны падзяліцца не могуць, а другі распавёў, што ўжо па дарозе ў Берасце іх неаднаразова спынялі супрацоўнікі ДАІ на надуманых падставах і праз гэта яны ледзь не спазніліся на матч. У сувязі з гэтым наважылі рухацца па Салігорску пешшу, і, відаць, міліцыя прыняла шэсце гурмы фанатаў за надта небяспечнае.

«Калі мы прыехалі ў Салігорск, пастанавілі пакінуць самаходы і пайсці да стадыёна пешшу. Вакол нас адразу з'явіліся супрацоўнікі міліцыі і сказалі, што мы павінны перасоўвацца на аўтамабілях. Натуральна, мы адмовіліся і прапанавалі ім суправаджаць нашу групу пехатой. Міліцыя выклікала ў падмацаванне ОМОН. 26 затрыманых даставілі ў РАУС, дзе збіццё працягнулася. На ўсіх былі складзеныя па два пратаколы паводле артыкулаў «дробнае хуліганства» і «непадпарадкаванне законнаму патрабаванню службовай асобы», пры гэтым адразу было заяўлена, што тыя, хто не падпіша, пойдуць на крымінальны артыкул - супраціў пры затрыманні», - распавёў ён.

Нагадаем, учора ў сеціве з'явілася відэа брутальнага збіцця ОМОНам футбольных фанатаў. Гэта адбылося 31 жніўня незадоўга перад матчам 22-га тура чэмпіянату Беларусі з салігорскім «Шахцёрам». Ніякіх супрацьпраўных дзеянняў фанаты не чынілі.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках