29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шапіру спатрэбілася кватэра за 170 тысяч даляраў

118
Шапіру спатрэбілася кватэра за 170 тысяч даляраў

Мінаблвыканкам жадае набыць за бюджэтныя грошы трохпакаёвую кватэру ў Цэнтральным раёне Менска.

Адпаведная заяўка абласной улады была апублікаваная на партале дзяржаўных закупак, паведамляе карэспандэнт charter97.org.

Згодна з конкурснымі дакументамі плошча жылога памяшкання павінна складаць не менш як 110 квадратных метраў, а крыніцай фінансавання выступае абласны бюджэт.

Прыкладаюцца да заяўкі дакументы, што не ўтрымліваюць звестак аб кошце, які гатовы заплаціць за кватэру абласны выканаўчы камітэт. Аднак прыблізна грашовы эквівалент можна вылічыць, скарыстаўшыся планам закупак гэтага дзяржаўнага органа.

Так, згодна з планам закупак, Мінаблвыканкамам з мясцовага бюджэту выдзелены грошы на набыццё цэлых трох кватэр на агульную суму 4365 млн рублёў.

Паводле інфармацыі, якая знаходзіцца ў архіве icetrade.by, сёлета ўлетку чыноўнікі двойчы беспаспяхова спрабавалі набыць на тэрыторыі Менска дзве кватэры плошчай 79 «квадратаў» кожная. Такім чынам, сумарная плошча трох кватэр складае 268 квадратных метраў. Адпаведна, сярэдні кошт метра для нашага выпадку будзе роўны 16287 тысяч рублёў, ці 1541 даляр у эквіваленце. Кошт траячкі ў цэнтры сталіцы складзе ў такім выпадку блізу 169500 даляраў.

Варта заўважыць, што практыка набыцця кватэр за бюджэтныя сродкі ўласцівая выключна Менаблвыканкаму. Планы закупак іншых абласных і менскага гарадскога выканаўчых камітэтаў на 2014 год не ўтрымліваюць такой пазіцыі.

Таксама трэба прыняць да ўвагі тое, што кватэры за казённыя грошы ў Беларусі не купляюцца абы для каго. Звычайнай падобная практыка з'яўляецца толькі ў стасунках да дзяржаўных чыноўнікаў у рангу не ніжэй за намесніка старшыні дзяржаўнага органа або арганізацыі. Таму цалкам магчыма, што неўзабаве Мінаблвыканкам чакае некаторае кадравае абнаўленне на самым высокім узроўні.

Напісаць каментар 118

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках