20 красавiка 2024, Субота, 11:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Лемеш: Міліцыянты пагражалі групавым згвалтаваннем

33
Уладзімір Лемеш: Міліцыянты пагражалі групавым згвалтаваннем

Міліцэйскае бясчынства па-салігорску.

Актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзімір Лемеш распавёў сайту charter97.org аб тым, праз што яму давялося прайсці за два дні ў ізалятары і ўчорашняга «насычанага» дня: спачатку прайшоў «тыповы беларускі суд» са сведкам, якога ён бачыў упершыню ў жыцці , а затым - ператрус у прысутнасці неапазнаных «сяброў» прысутных супрацоўнікаў міліцыі.

- Раскажыце, хто і як вас затрымліваў? Гэта былі людзі ў цывільным?

- У суботу а 16:00 я выйшаў за прадуктамі. Прайшоў даслоўна некалькі метраў - і з суседняга пад'езда выбеглі і пагналіся за мной два чалавекі ў цывільным. Дагналі, адзін з іх паказаў пасведчанне, папрасіў у мяне пашпарт. Я падаў пашпарт - і ён у мяне яго тут жа адабраў і сказаў, што трэба праехаць з імі «для размовы». Больш нічога не тлумачылі.

Мы дачакаліся машыну, селі ў яе, прыехалі ў Салігорскі РАУС. Далей гэтыя двое моўчкі складалі на мяне нейкія пратаколы, больш нічога не пыталі. Затым мяне перадалі ўчастковаму. Я спытаў у яго прычыну майго затрымання і высветлілася, што я лаяўся матам. Участковы спытаў у мяне, ці згодны я падпісаць пратакол. Натуральна, што я адмовіўся. Пасля гэтага мяне адправілі ў ізалятар часовага ўтрымання. Там я правёў выходныя і паўдня панядзелка, да суда.

- У якіх умовах вас утрымлівалі ў ізалятары?

- Умовы ў ізалятары былі жудасныя. У невялікім памяшканні не было ніякіх ложкаў, была адна драўляная так званая «сцэна». У памяшканні знаходзілася ад 10 да 15 чалавек, а на гэтай «сцэне» могуць змясціцца ад сілы 8-9 чалавек. Было ўсяго толькі 3 матраца.

Натуральна, хто не паспеў заняць месца, той ўсю ноч не спаў. Каналізацыя не працавала ўвогуле: замест гэтага стаяла нейкая абрэзаная пластыкавая бутэлька, туды даводзілася наліваць ваду.

Кружак таксама ніякіх не было, і, атрымліваецца, гарбату разлівалі ў гэтую ж самую бутэльку...

- Раскажыце, як праходзіў суд.

- У судзе было два супрацоўнікі міліцыі, прычым адзін быў мне знаёмы, а другога я бачыў упершыню ў жыцці. На працэсе я гэта, вядома, паказаў. Таксама я спытаў у другога супрацоўніка міліцыі, ці быў у яго з сабой мабільны тэлефон у момант майго затрымання. Той адказаў, што быў.

Тады я сказаў суддзю, маўляў, калі хочаце пераканацца ў праўдзівасці слоў «сведкі», можна звярнуцца да мабільнага аператара, каб даведацца, дзе гэты чалавек быў на самай справе а 16:00 таго дня. Натуральна, ён быў не каля майго дома. Таксама гэты «сведка» не мог сказаць ні ў якой куртцы я быў, ні якога колеру быў мой заплечнік. Але ўсё роўна, у выніку суддзя прысудзіла мяне да штрафу - 2 базавыя велічыні, блізу $30. Але нават пасля гэтага супрацоўнікі міліцыі мяне не адпусцілі.

Пасля суда мяне пасадзілі ў міліцэйскую машыну і павезлі. Па дарозе адзін з міліцыянтаў сказаў, што «цяпер мы цябе адвязем ў міліцыю і пусцім па крузе».

- Адразу пасля суда міліцыянты павезлі вас дадому, каб абшукаць вашу кватэру. Што яны спрабавалі там знайсці?

- Так, мне паказалі нейкую паперку, дзе гаварылася, што ў мяне цяпер будзе праходзіць ператрус. Мяне пасадзілі ў машыну, адвезлі дадому. Там знайшлі панятых, у паперы было напісана, што ў іх ёсць дазвол на правядзенне дагляду ў сувязі з тым, што ў Салігорску быў афарбаваны 15-метровы знак на ўездзе ў горад у бел-чырвона-белы колер. У гэтай сувязі не была заведзеная крымінальная справа, але яны такім чынам шукаюць зачэпкі, каб яго завесці.

Падчас ператрусу, акрамя міліцыянтаў і панятых, я ўбачыў нейкага незнаёмага чалавека, які лазіў ў маіх рэчах. Я спытаў у міліцыі, хто гэта. Мне быў адказ: «Гэта наш сябар».

Я кажу: «Чаму ў маёй кватэры знаходзіцца нейкі ваш сябар, які лазіць ў маіх дакументах?». Яны нічога не адказалі. У выніку ў мяне канфіскавалі копію падпісных лістоў за кандыдата ў прэзідэнты на выбарах 2010 года Андрэя Саннікава, кнігу Алеся Бяляцкага і бел-чырвона-белы сцяг.

- Чаму ўлады зноў абвясцілі «сезон палявання» на актывістаў?

- У Салігорску апошнімі месяцамі была заўважаная актыўнасць: распаўсюджвалі газеты, улёткі, вывешваліся сцягі. Зразумела, што ім далі «зверху» інструкцыю спыніць гэтую актыўнасць. І вось яны бегаюць: завялі крымінальную справу супраць «маладафронтаўцаў», у іх было два ператрусы з канфіскацыяй кампутараў, цяпер дабраліся да мяне.

Нагадаем, актывіст грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Уладзімір Лемеш быў затрыманы 27 верасня ў дзень каля свайго дома ў Салігорску. Сёння ў Салігорску адбыўся суд. Апазіцыянера абвінавацілі паводле артыкуле 17.1 КаАП РБ (дробнае хуліганства) і суддзя Самойлік С.Н. прысудзіла яго да штрафу ў 2 базавыя велічыні.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках