25 красавiка 2024, Чацвер, 16:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукі зладзілі дэбош у аддзяленні міліцыі

5
Менчукі зладзілі дэбош у аддзяленні міліцыі

За затрыманага аматара марыхуаны ў Менску спрабавалі заступіцца ягоныя п'яныя сябры.

Пра гэта charter97.org паведамілі ў прэс-службе ГУУС Менгарвыканкама.

«Супрацоўнікамі трэцяй роты патрульна-паставой службы міліцыі УУС аховы Менскага метрапалітэна ў падазрэнні ў незаконным абароце наркотыкаў на станцыі метро «Пушкінская» былі затрыманыя двое маладых людзей 24-х і 25-ці гадоў. Для далейшага разбору яны былі дастаўлены ў пакой міліцыі.

Пры аглядзе ў аднаго з іх у кішэні курткі быў знойдзены скрутак з пяцідзесяцірублёвай купюры з рэчывам расліннага паходжання. Як патлумачыў сам затрыманы, гэта была марыхуана. Адмаўляць, што наркатычнае рэчыва належыць яму, уладальнік скрутка не стаў. Больш за тое, ён расказаў, што раней часта ўжываў спайс, але пасля таго, як атруціўся гэтай курыльнай сумессю і лячыўся ў псіхіятрычным дыспансеры, перайшоў на марыхуану.

Пакуль у пакоі міліцыі праводзілася разбіральніцтва, на дапамогу затрыманым падаспелі іх нецвярозыя сябры. З усіх сіл яны спрабавалі дапамагчы таварышам: урываліся ў службовае памяшканне, спрабавалі зладзіць бойку, паводзілі сябе задзірліва. Актыўныя прыяцелі не рэагавалі на неаднаразовыя прапановы супрацоўнікаў міліцыі і службы бяспекі метрапалітэна не ўмешвацца і пакінуць станцыю метро.

Такія супрацьпраўныя дзеянні парушальнікаў не засталіся па-за ўвагай: двое з іх былі затрыманыя за непадпарадкаванне законным патрабаванням супрацоўнікаў міліцыі і былі дастаўлены ў УУС аховы Менскага метрапалітэна для разгляду», - адзначылі там.

Адзін з дэбашыраў - 33-гадовы менчук - ужо быў неаднаразова судзімы за ўчыненне маёмасных злачынстваў.

Дзеянням усіх правапарушальнікаў даецца прававая ацэнка.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках