24 красавiка 2024, Серада, 8:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Славакіі стартавалі вучэнні NATO з удзелам 16 дзяржаў

У Славакіі стартавалі вучэнні NATO з удзелам 16 дзяржаў

У Славакіі стартавалі міжнародныя вайсковыя вучэнні NATO MACE XVI.

Элементы супрацьпаветранай абароны адпрацоўваюць вайскова-паветраныя сілы 14 краін NATO і дзвюх дзяржаў-саюзнікаў, паведамляе міністэрства абароны краіны, піша ИТАР-ТАСС.

«Галоўная мэта вучэнняў заключаецца ў праверцы агульных працэдур планавання і разгортвання тактычнай авіяцыі ў рамках СПА», - адзначае міністэрства.

«Гэта не проста навучанне пілотаў авіяцыйным навыкам, але і адпрацоўка СПА. Я думаю, што гэта яшчэ адзін довад, што мы можам арганізоўваць такія маштабныя вучэнні і адточваць майстэрства таксама ў рамках міжнародных структур», - сказаў міністр абароны Славакіі Марцін Глвач.

Вучэнні праводзяцца на авіябазе «Сліач» і палігоне «Лешць». Штаб размяшчаецца ў горадзе Зволене. У агульнай складанасці ў вучэннях бяруць удзел 660 вайскоўцаў. У іх задзейнічаныя знішчальнікі F-16 ВПС Бельгіі, Даніі і Нарвегіі, нямецкі Learjet 40, французскі RAFALE, шведскі Gripen, C-130J Super Hercules з Даніі і EA 18G з ЗША. Манеўры MACE XVI праходзяць у Славакіі ўжо другім разам. Апошнія праводзіліся ў 2012 годзе.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках