28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У гомельскі універсітэт імя Скарыны паступіў студэнт Францыск Скарына

9

Нарадзіўся хлопец ў 1990 годзе - падчас нацыянальнага ўздыму Беларусі, да таго ж, тады як раз адзначалі 500-годдзе першадрукара.

Супрацоўнікі гомельскага дзяржаўнага універсітэта імя Францыска Скарыны не верылі сваім вачам, калі трымалі ў руках дакументы аб залічэнні новага студэнта - 24-гадовага хлопца з Гомеля, якога завуць... Францыск Скарына.

З незвычайным студэнтам карэспандэнт «Комсомольской правды в Беларуси» сустрэўся 29 верасня, у першы дзень заняткаў на завочным факультэце. Менавіта сюды паступіў Францыск Скарына - на фізічную культуру. Месца сустрэчы - сімвалічнае, ля помніка беларускаму першадрукару.

Нарадзіўся хлопец ў 1990 годзе - падчас нацыянальнага ўздыму Беларусі. Да таго ж, тады як раз адзначалі 500-годдзе Францыска Скарыны.

- Маё прозвішча - па лініі бацькі, а ён з Пінскага раёна, там Скарынаў шмат. Назваць мяне Францыскам бацькі пастанавілі разам. Яны - простыя служачыя, ніякія ні літаратары, - распавядае студэнт.

У школе, бывала, над Францыскам пакеплівалі, у хлопца нават была думка змяніць імя. Тым больш, што ўжо ў дарослым узросце таксама часам даводзілася адчуваць дыскамфорт:

- Часцей за ўсё - на мяжы. Пры пашпартным кантролі доўга правяралі і ўвесь час здзіўляліся.

Але цяпер Францыск ўжо прывык да свайго імя і мяняць яго не збіраецца, хоць ніякіх прывілеяў дзякуючы яму ён нідзе не меў. А ў сям'і яго ўвесь час называлі Ягорам - такое імя ён атрымаў пры хрышчэнні.

Аб сваім знакамітым цёзцы Францыск ведае толькі тое, што пачуў у школе, глыбока біяграфію і творчасць першадрукара не вывучаў:

- Ведаю, што ён доктар навук, пераклаў на беларускую Біблію. Дарэчы, у дзяцінстве я чытаў Біблію, і цяпер таксама часам чытаю. А інтарэсы ў мяне не літаратурныя. Працую ў сферы продажу аўтазапчастак, вырашыў паступіць на фізічную культуру, таму што мару адкрыць сваю спартыўную залю. А яшчэ захапляюся зімовай і спартыўнай рыбалкай. З філалагічных інтарэсаў - хачу вывучыць нямецкую мову, таму што мой дзед па матчынай лініі - немец.

Дарэчы, яшчэ Францыск захапляецца музыкай і піша песні, толькі не любіць публічнасць, і нават у сацсетках хаваецца пад псеўданімам. Але сфатаграфавацца ля помніка самага знакамітага беларуса мы, усё ж, угаварылі хлопца.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках