20 красавiка 2024, Субота, 14:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канада спыніла 100-мільённы кантракт з Расеяй у выпуску самалётаў

10
Канада спыніла 100-мільённы кантракт з Расеяй у выпуску самалётаў

Канада з прычыны агрэсіі Расеі прыпыніла да 2015 года рэалізацыю кантракта на выпуск турбіраваных самалётаў Bombardier у расейскім Ульянаўску.

Пра гэта пішуць «Ведомости».

Карпарацыя «Ростех» і канадская авіябудаўнічая кампанія Bombardier у жніўні 2013 дамовіліся пабудаваць у 2014 годзе завод у Ульянаўску і выпускаць там турбавінтавыя самалёты ўмяшчальнасцю 70-78 крэслаў.

Інвестыцыі ў праект павінны былі скласці $100 млн.

Са слоў прадстаўніка Bombardier, у сакавіку Канада далучылася да санкцый супраць Расеі, і супрацоўніцтва забуксавала, а цяпер і зусім адкладзенае.

«Мы знаходзімся ў працэсе абмеркавання з «Ростехом» і спадзяемся дасягнуць пагаднення ў 2014 годзе. Але, улічваючы кантэкст таго, што цяпер адбываецца, падобна, што графік паводле праекту можа зрушыцца на наступны год», - сказаў ён.

Раней прэзідэнт Bombardier П'ер Бодуэн у інтэрв'ю Bloomberg дапускаў, што планы стварэння сумеснага прадпрыемства ў Расеі для зборкі самалётаў могуць быць адкладзеныя праз падзей ва Украіне.

У адказ віцэ-прэм'ер Дзмітрый Рагозін прапанаваў сканцэнтравацца на расейскіх самалётах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках