На Луганшчыне знеслі чарговы помнік Леніну
7- 30.09.2014, 12:43
- 10,536
У горадзе Сватава Луганскай вобласці сёння ноччу дэмантавалі помнік Уладзіміру Леніну.
Пра гэта паведамляе Луганская абласная арганізацыя ВА «Свабода», пішуць «Новости Донбасса».
«Сёння ўначы «Харкаўскі вецер» дзьмуў у Сватава. Ленін лёг спаць) Уначы невядомыя патрыёты зламалі пудзіла Леніна», - сказана ў паведамленні.
Акрамя таго, у арганізацыі заяўляюць аб «дэмантажы» помніка Леніну ў г. Дзергачоў Харкаўскай вобласці.