29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарадзенскія памежнікі не пусцілі «на закупы» трох маладых беларусак

6
Гарадзенскія памежнікі не пусцілі «на закупы» трох маладых беларусак

Усе яны забыліся памяняць пашпарты пасля вяселляў.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе Дзяржаўнага памежнага камітэта.

«Адразу тры беларускі імкнуліся перасекчы беларуска-польскую мяжу 26 і 27 верасня ў пунктах пропуску «Бераставіца» і «Брузгі». Усе яны сёлета летам здабылі статус законных жонак, змяніўшы пры гэтым прозвішчы. Пры гэтым яны не зрабілі замену пашпартоў ва ўстаноўлены заканадаўствам тэрмін.

Нагадваем, што пасля змены прозвішча ў сувязі з уступленнем у шлюб даецца 30-дзённы тэрмін для таго, каб замяніць пашпарт. Пасля заканчэння гэтага перыяду ён уважаецца несапраўдным. А перасячэнне дзяржаўнай мяжы магчымае толькі пры наяўнасці сапраўднага дакумента.

Аўтаматычна дадзеныя грамадзянкі сталі парушальніцамі рэжыму дзяржмяжы. Запланаваныя паездкі ім давялося адмяніць - праз мяжу яны не прапушчаныя», - адзначылі там.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках