28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анатоль Міхайлаў больш не будзе рэктарам ЕГУ

4
Анатоль Міхайлаў больш не будзе рэктарам ЕГУ

З новага навучальнага года ён стаў прэзідэнтам.

«Так, гэта ўжо адкрытая інфармацыя. Пасада Анатоля Міхайлава будзе называцца «Прэзідэнт Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта». На пасаду рэктара будзе аб'яўлены адкрыты міжнародны конкурс, а пакуль што прызначаць выконваючага абавязкі», - паведамілі «Еўрарадыё» ў ЕГУ.

Больш поўную інфармацыю пра змены можна будзе атрымаць у бліжэйшыя дні, калі скончацца ўрачыстасці адкрыцця навучальнага года. Сам Анатоль Міхайлаў таксама пакуль недаступны для каментароў.

Нагадаем, што з Міхайлавым звязаны скандал, які пачаўся ў ЕГУ мінулай восенню. У яго выніку з універсітэта быў звольнены кіраўнік Сената Павел Церашковіч. Акрамя яго ўніверсітэт пакінула цэлая група выкладчыкаў.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках