25 красавiка 2024, Чацвер, 15:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкія дызайнеры высмеялі Пуціна на Тыдні моды ў Парыжы

9

Для гледачоў стала нечаканасцю з'яўленне мадэляў у цішотках з выявай прэзідэнта РФ Уладзіміра Пуціна.

26 верасня на Тыдні моды ў Парыжы адбыўся паказ новай калекцыі нямецкай маркі Talbot Runhof.

На кожнай мадэлі партрэт расейскага прэзідэнта быў прадстаўлены ў асяроддзі сімвалаў якога-небудзь горада, а слоган абвяшчаў: "Наведайце гэтыя месцы, пакуль туды не дабраўся Пуцін", піша mignews.com.ua.

Так, напрыклад, на майцы з сімвалам Парыжа - Эйфелевай вежай - дызайнеры зрабілі пародыю на малюнак лагатыпа знакамітага ўнівермага "Галерэі Лафайет", а з Нью-Ёркам Пуцін паўстае ў вобразе паўголага Кінг-Конга на Эмпайр-стэйт-білдынг з расейскім сцягам у руках.

Як кажуць самі дызайнеры, у сваёй калекцыі яны хацелі з гумарам закрануць палітычную тэму анэксіі Крыму Расеяй.

"Пуцін - небяспечны і стрыманы хлопец з маніяй велічы. Такія людзі ўсё чалавецтва апускаюць у змрок. Зладзілі канфлікт з нічога - гэта неверагодна", - прыводзіць выданне Slate выказванне аднаго з дызайнераў.

Адзенне гэтай маркі прадаецца ва ўсім свеце, і самі мадэльеры спадзяюцца, што і ў Расеі цішоткі з Пуціным будуць мець вялікі поспех, адзначае выданне.

Нагадаем, 23 верасня ў Парыжы стартаваў Тыдзень моды Ready to wear SS 2015, які завершыцца 1 кастрычніка.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках