29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Анжаліка Борыс: Не веру ні ў якую лібералізацыю або «адлігу» ў Беларусі

10
Анжаліка Борыс: Не веру ні ў якую лібералізацыю або «адлігу» ў Беларусі

Кіраўніцтва Саюза палякаў Беларусі мяркуе, што ў дачыненні да іх выконваецца «палітычны заказ».

Як паведамлялася, учора на памежным пераходзе «Брузгі» былі затрыманыя старшыня Саюза палякаў Беларусі Мечыслаў Яскевіч і старшыня Рады СПБ Анжаліка Борыс. На мяжы былі зробленыя копіі ўсіх іх запісаў і дакументаў.

Аб выпадку на мяжы сайту charter97.org распавяла сама Анжаліка Борыс.

- Нас на мяжы чакалі. Калі мы прыехалі, нашы з Мечыславам Яскевічам пашпарты забралі, а нам было загадана сядзець у аўтамабілі. Каля аўто ўвесь час стаяў памежнік, пазней да нас выйшаў яшчэ адзін памежнік і наша0аўто адагналі ў бокс, дзе прайшоў кантроль. Іх цікавіла, што мы вязем, асабліва іх цікавілі нашы запісы, нататнікі і дакументы. Затым нас завялі ў асобнае памяшканне, забралі ў нас запісныя кніжкі і ўсе дакументы - і панеслі на тры гадзіны. Я думаю, гэта было звязана з ксеракапіяваннем, бо мы вельмі доўга чакалі, пакуль іх нам вернуць.

- Вас затрымалі праз асабліва актыўную дзейнасць апошнім часам?

- Так, я мяркую, што гэта ўсё праз збор подпісаў што да змяненняў у кодэкс аб адукацыі, звязаных са школамі з польскай мовай навучання ў Гародні і Ваўкавыску. У сувязі з гэтым, вядома ж, павялічылася наша актыўнасць: напрыклад, мы закупляем кнігі для навучэнцаў.

- Ці верыце вы ў тое, што перамовы паміж Беларуссю і Польшчай здольныя змяніць палітыку беларускіх уладаў?

- У лютым 2010 года ў нас забралі польскі дом у Івянцы. У сакавіку таго ж года была падпісаная ў Варшаве дамова паміж Мартынавым і Сікорскім аб малым памежным руху. Але прынамсі, у час падпісання гэтай дамовы мяне, Мечыслава Яскевіча, Анджэя Пачобута - усіх выклікалі на допыт.

Я не веру ні ў якую лібералізацыю і ні ў якую «адлігу» ў Беларусі, бо мы не давяраем гэтай уладзе. Мы памятаем прыклады, калі менавіта падчас такіх перамоваў, гэта значыць, калі ў Польшчы няма выразнай пазіцыі, вось такія інцыдэнты адбываюцца. Вядома, міністэрства замежных спраў у Беларусі - гэта адно, а КДБ - гэта іншае. Мы з вамі ведаем добра аб тым, хто на самой справе кіруе ўсім у краіне. Дамаўляюцца адны, а пераследуюць і праводзяць ператрусы іншыя, не заўсёды гэта скаардынавана.

- Як могуць развівацца падзеі, якім будзе наступны крок уладаў у дачыненні да Саюза палякаў Беларусі?

- Мы не ведаем, як будзе развівацца сітуацыя. Вядома, да нас яшчэ будуць пытанні, якія тычацца нашай дзейнасці, дамоваў, якія ў мяне канфіскавалі нібыта для правядзення экспэртызы. Вядома, гэта ўсё палітычны заказ. Усе мы ведаем, дзе мы жывем. Будзем рэагаваць па абставінах.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках