24 красавiка 2024, Серада, 13:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кіраўнік расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ не прызнае суверэнітэт Украіны

11
Кіраўнік расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ не прызнае суверэнітэт Украіны

Парламенцкая асамблея Рады Еўропы (ПАРЕ), сесія якой праходзіць на гэтым тыдні ў Страсбургу, прызначыла на 1 кастрычніка экстраныя дэбаты што да сітуацыі ва Украіне.

Пастанова аб гэтым была прынятая падчас абмеркавання парадку дня. Падчас дэбатаў не будзе прыняты які-небудзь дакумент, але будуць выказаныя асноўныя падыходы чальцоў ПАРЕ да развязання ўкраінскага крызісу, паведамляе Голас Амерыкі.

Таксама ў рамках абмеркавання сітуацыі ва Украіне на сесіі ПАРЭ выступіць камісар Рады Еўропы ў правах чалавека Нілс Муйжніекс (Латвія).

Адкрываючы першае пасяджэнне восеньскай сесіі ПАРЕ, старшыня Асамблеі Ан Брасер заявіла, што «крызіс ва Украіне з'яўляецца яркім прыкладам небяспекі, якой падвяргаюцца правы чалавека падчас канфліктаў і прымянення гвалту».

«Калі на мінулым тыдні ў Вене ў нас адбылося пасяджэнне падкамітэту ў справах краін, якія мяжуюць з Расеяй, кіраўнік расейскай дэлегацыі ў ПАРЕ Аляксей Пушкоў паведаміў, што не прымае суверэнітэту Украіны, што Украіна, на яго думку - гэта не суверэнная краіна, а дзяржава, якая не была створаная»,- сказаў у сваім выступе на сесіі Асамблеі ў панядзелак брытанскі парламентарый Крыстафер Чоўп.

Чалец дэлегацыі Вялікай Брытаніі таксама заявіў, што старшыня дзяржаўнай Думы Расеі Сяргей Нарышкін падчас сустрэчы з чальцамі Прэзідэнцкага камітэта ПАРЕ ў пачатку верасня ў Парыжы «адмаўляў, што ва Украіне ёсць якія-небудзь расейскія вайскоўцы або якое-небудзь узбраенне, дастаўленае туды расейскай стараной, або, што якое-небудзь уварванне з боку Расеі ва Украіну наогул мела месца».

«Спадар Нарышкін таксама сказаў нам тады, што з Крымам, што называецца, «справа зробленая»», - распавёў брытанскі парламентарый.

Са слоў Крыстафера Чоўпа, ПАРЕ павінна зафіксаваць гэтыя пазіцыі расейскіх парламентарыяў, перш чым абмяркоўваць якую-небудзь магчымасць дыялогу з прадстаўнікамі Расеі.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках