29 сакавiка 2024, Пятніца, 0:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Менск дастаўленая часцінка мошчаў свяціцеля Лукі Крымскага

19
У Менск дастаўленая часцінка мошчаў свяціцеля Лукі Крымскага

28 верасня ў аэрапорт «Менск» са Свята-Траецкага жаночага манастыра горада Сімферопаля прыбыў каўчэг з часцінкай мошчаў свяціцеля Лукі, арцыбіскупа Сімферопальскага і Крымскага.

Малебен перад святыняй з благаславення Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі Мітрапаліта Менскага і Слуцкага Паўла правялі біскуп Бабруйскі і Быхаўскі Серафім у прысутнасці благачыннага Менскай гарадской акругі Усіх святых, настаяцеля сталічнага прыходу Усіх святых пратаіерэя Хведара Поўнага і клірыкаў прыходу Усіх святых, паведамляе church.by.

На богаслужэнні маліліся ігумення Свята-Траецкага манастыра Сімферопаля ігумення Яўсевія (Пальчык), клірык Свята-Траецкага манастыра пратаіерэй Васіль Смярэка, паломнікі, супрацоўнікі аэрапорта.

Пасля завяршэння набажэнства вернікі атрымалі магчымасць пакланіцца мошчам Крымскага Свяціцеля.

Затым святыня была дастаўленая ў храм праведнага Ёва Шматпакутнага прыходу Усіх святых, дзе біскуп Бабруйскі і Быхаўскі Серафім у саслужэнні духавенства Усіхсвяцкага духавенства правёў чытанне акафіста свяціцелю Луку.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках