25 красавiка 2024, Чацвер, 14:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бензін заўтра падаражэе на 4%

87

З 1 кастрычніка ў Беларусі зноў падвышаюцца кошты на нафтапрадукты.

Пра гэта ў «Твітэры» паведамляе журналіст Алесь Пілецкі.

Таксама гэтую інфармацыю пацвярджаюць крыніцы на беларускіх АЗС. Новыя цэны пакуль не паведамляюцца. Вядома толькі, што кошт паліва вырасце ў сярэднім на 4%.

Гэта будзе чацвёртае падаражанне ў гэтым годзе. Апошні раз у Беларусі цэны на аўтамабільнае паліва падвышаліся ў сярэднім на 4,1% 9 верасня.

Нагадаем, у верасні стала вядома, што ў Беларусі будзе прымяняцца новы падыход да далейшай змены рознічных коштаў на аўтамабільнае паліва. Цяпер кошт бензіну прывязаны да курсу даляра.

Напісаць каментар 87

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках