19 красавiка 2024, Пятніца, 13:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасажыраў рэйса Менск - Санкт-Пецярбург падверглі дадатковаму дагляду

3
Пасажыраў рэйса Менск - Санкт-Пецярбург падверглі дадатковаму дагляду

З дадатковым кантролем нечакана сутыкнуўся рэйс FV 6810 авіякампаніі «Расея» Менск - Пецярбург.

Пасля прызямлення ўсіх пасажыраў адвезлі ў бок ад новага тэрмінала Пулкава і зверылі асабістыя звесткі.

«Супрацоўнік паліцыі пытаўся прозвішча-імя-імя па бацьку і ўносіў іх у планшэт, мабыць, спраўджваючы з нейкай базай звестак, - паведаміў «Фантанцы» чытач Сяргей. - Лятаю часта і першы раз сутыкаюся з тым, каб пасажыраў правяралі па прылёце. Прычыну паліцэйскай цікавасці не патлумачылі».

Увага да пасажыраў не звязаная са здарэннем. З першапачатковай інфармацыі, нібыта пры рэгістрацыі багажу адбыўся збой, і менавіта для карэктнай выдачы сумак і валізак патрэбна была зверка асабістых звестак.

У кампаніі «Паветраныя вароты Паўночнай сталіцы» зняпраўдзілі гэтую версію: «Сістэма працуе ў штатным рэжыме, ды і не магло быць няспраўнасцяў. Багаж рэгіструецца ў аэрапорце вылету, а ў Пулкава ён аўтаматычна паступае на стужкі».

Паводле іншых звестак, транспартныя паліцыянты зладзілі сустрэчны дагляд, або дагляд па прыбыцці. Яго ўжываюць да пасажыраў міжнародных рэйсаў. Чарговае ўказанне ўзмацніць кантроль паступіла ў пачатку верасня.

У УТ МУС Паўночна-Захаду пацвердзілі планавае мерапрыемства ў выбарачным узмоцненым даглядзе пасажыраў, якое прайшло ў штатным рэжыме.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках