29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі асудзілі афіцэра за... рамонт кампутара ва Украіне

10
У Расеі асудзілі афіцэра за... рамонт кампутара ва Украіне

Палкоўнік войска Расеі Віталь Зайчанка атрымаў два гады пазбаўлення волі ўмоўна за тое, што аддаў свой кампутар на рамонт ва Украіне.

Пра гэта паведамляе тэлеканал "Дождж" са спасылкай на "Інтэрфакс".

Паводле звестак следства, у распараджэнне украінцаў, якія рамантавалі ноўтбук афіцэра, трапіў сакрэтны загад міністра абароны РФ.

Зайчанка з 2009 года займаў пасаду начальніка 5 аддзела Управы начальніка войскаў радыёэлектроннай барацьбы і адказваў за арганізацыю радыёэлектроннай абароны.

Ён меў доступ да звестак з грыфамі "асабліва сакрэтна" і "цалкам сакрэтна". Частку сакрэтных звестак ён захоўваў на сваім ноўтбуку Acer.

Калі ноўтбук зламаўся, Зайчанка аддаў яго на рамонт сястры - грамадзянцы Украіны.

Яна адвезла яго ва Украіне і аддала спачатку аднаму, а затым іншаму кампутарнаму майстру для рамонту і расшыфроўкі інфармацыі.

У распараджэнне тых, хто рамантаваў кампутар, трапіў сакрэтны загад міністра абароны Расеі, а таксама пастанова ўрада.

Паводле прысуду, палкоўнік не збіраўся прадаваць сакрэтную інфармацыю, таму яму не інкрымінавалі дзяржаўную здраду.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках