23 красавiка 2024, aўторак, 9:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей казаў на Генасамблеі ААН пра «каляровыя рэвалюцыі»

40
Макей казаў на Генасамблеі ААН пра «каляровыя рэвалюцыі»

"Хтосьці хоча, каб нашыя народы кармілі не саміх сябе, а транснацыянальны карпаратыўны капітал. Калі мы не спраўляемся, нас караюць", - заявіў кіраўнік МЗС Беларусі.

Афіцыйны Менск выступае супраць навязвання краінам чужых палітычных і эканамічных мадэляў, а таксама культурных пераваг. Пра гэта заявіў у аўторак з трыбуны Генеральнай Асамблеі ААН кіраўнік МЗС краіны Уладзімір Макей, піша ІТАР-ТАСС.

Ён адзначыў, што "моцныя гэтага свету" далей "думаюць, што менавіта іх бачанне і мадэль развіцця з'яўляюцца ўніверсальнымі". "Яны і не пытаюцца ў астатніх, ці падабаецца ім, напрыклад, так званая ліберальная дэмакратыя, - прадоўжыў міністр. - Астатніх проста ставяць перад выбарам: альбо прымайце "рэцэпты", або рыхтуйцеся да наступстваў - пагрозаў, санкцый, "каляровых рэвалюцый".

"Шчыра кажучы, мы - большасць - ужо прывыклі да таго, што нам навязваюць чужыя палітычныя мадэлі. Хтосьці хоча, каб нашыя народы кармілі не саміх сябе, а транснацыянальны карпаратыўны капітал. Калі мы не спраўляемся, нас караюць. Падстава заўсёды надуманая - "парушэнні правоў чалавека" ў непакорлівых дзяржавах", - указаў Макей.

Паводле ягоных слоў, рэжымы Беларусі, Венесуэлы, Ірана і Кубы, "з’яўляючыся аб’ектам нападак звонку, цягам многіх гадоў адчуваюць гэты ціск асабліва востра".

Ён таксама звярнуў увагу на новыя, не менш небяспечныя тэндэнцыі. "У прыватнасці, нас прымушаюць адмовіцца ад каштоўнасцяў традыцыйнай сям'і і замест іх прызнаць разнастайнасць формаў гэтага інстытута. Іншымі словамі, нас спрабуюць пазбавіць нашай уласнай "душы". Гэта іншы спосаб падпарадкаваць капіталу няўгодных, зрабіўшы іх "бяздушнымі" рабамі", - папярэдзіў кіраўнік МЗС Беларусі.

Ён звярнуўся да краін, якія прымушаюць іншых прымаць чужыя мадэлі, з заклікам адмовіцца ад гэтай "бессэнсоўнай і марнай палітыкі". "Вашыя дзеянні толькі раз'ядноўваюць свет. У нас занадта шмат агульных глабальных праблем, для развязання якіх патрабуецца адзінства", - адзначыў дыпламат.

Фота: AP Photo/Seth Wenig

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках