29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Настаўніца з Гродна «наездзіла» на платнай дарозе штраф у 4000 еўра

53
Настаўніца з Гродна «наездзіла» на платнай дарозе штраф у 4000 еўра

Маладая настаўніца дзіцячай школы мастацтваў купіла аўтамабіль і на цягам месяца ездзіла на працу з Гародні ў Абухава па платнай дарозе.

А потым даведалася, што ёй трэба заплаціць штраф 3800 еўра, піша «Вечерний Гродно».

- Бо аўтамабіль на транзітных нумарах, датчыкі на арках стала спрацоўвалі, а праезд пад кожнай аркай без бартавой прылады - гэта штраф 100 еўра, - распавядае Людміла, якая была ўпэўненая, што плаціць за праезд па дарозе павінны толькі замежнікі і кіроўцы «вялікагрузаў» .

- У жыцці не магла б падумаць, што на працу ў Абухава буду ездзіць за 100 еўра. Мне танней было б сядзець дома. Я грамадзянка РБ, аўтамабіль прыгнала з Польшчы нядаўна, аўтамабіль на французскіх нумарах, але зарэгістраваць яго ў ДАІ яшчэ не паспела, бо не было грошай. Усе грошы за адпачынак выдаткавала на мытную рэгістрацыю і запраўку. Думала, што з заробку зарэгіструю аўто, прайду тэхагляд, заплачу аўтамабільны падатак і куплю страхоўку. А атрымалася вось як, - наракае Людміла.

За месяц дзяўчына паспела з'ездзіць да хлопца ў Харціцу, на лецішча ў Слонімскі раён і больш за дзесяць разоў на працу ў Абухава і назад.

Са слоў Людмілы, самае дзіўнае ў гэтай гісторыі - тое, што міма Берагавога, дзе часцяком дзяжурыць транспартная інспекцыя, яна праязджала мінімум два разы на дзень, але ніхто яе не спыняў. Затрымалі яе толькі праз месяц пасля першага парушэнні каля павароту на аэрапорт і паведамілі, што яна парушыла 38 разоў і цяпер ёй трэба выплаціць 3800 еўра штрафу. З гэтай сумай Людміла не згодная:

- Цягам дзесяці дзён магу спакойна ездзіць па тэрыторыі Беларусі на транзітных нумарах, а значыць 1400 эўра мне налічылі няправільна. Больш за тое, я амаль дзень прабыла на беларуска-польскай мяжы, але ніякага інфармацыйнага стэнда там не было пра тое, што трэба набыць бартавую прыладу. Наколькі я ведаю, іх толькі цяпер пачалі ўсталёўваць.

Цяпер дзяўчына ездзіць на працу на аўто брата. Яе аўтамабіль знаходзіцца на штрафстаянцы. Грошай, каб унесці патрэбную суму, у яе няма.

Як растлумачылі ў Транспартнай інспекцыі Гарадзенскай вобласці, на легкавыя аўтамабілі з транзітнымі нумарамі, прывезеныя беларусамі з-за мяжы, трэба набываць мабільныя счытвальныя прылады электроннай аплаты.

Напісаць каментар 53

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках