28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барак Абама і Дэвід Кэмеран: NATO павінна абараніць Усходнюю Еўропу

34
Барак Абама і Дэвід Кэмеран: NATO павінна абараніць Усходнюю Еўропу

Лідэры ЗША і Вялікабрытаніі паабяцалі падтрымку Украіне.

У чацвер, у дзень пачатку саміту NATO Барак Абама і Дэвід Кэмеран выступілі з артыкулам ў брытанскай газеце The Times. Яны абяцаюць сумесную падтрымку Украіне ў яе супрацьстаянні з Расеяй, піша Лiга.нет.

«Аднастаронняй анэксіяй Крыма і ўвядзеннем войскаў на паўднёвы ўсход Украіны, пагражаючы суверэнітэту незалежнай дзяржавы, Расея пайшла насуперак базавым прынцыпам міжнароднага жыцця, - пішуць Абама і Кэмеран. - Праз спробы Расеі з дапамогай зброі прымусіць суверэнную дзяржаву адмовіцца ад законнага права на дэмакратыю і вызначэнне сваёй будучыні, мы павінны падтрымаць правамерны выбар Украіны дэмакратычнага шляху развіцця, а таксама і далей дапамагаць ёй у нарошчванні свайго патэнцыялу».

У артыкуле гаворыцца, што Паўночнаатлантычны саюз павінен забяспечыць «устойлівую» прысутнасць ва Усходняй Еўропе, падмацаваную сухапутнымі, паветранымі, марскімі і адмысловымі сіламі хуткага рэагавання, якія могуць быць «аператыўна разгорнутыя ў любым пункце зямнога шара».

Прэзідэнт ЗША і прэм'ер-міністр Вялікабрытаніі заклікалі партнёраў на NATO выканаць узятае на сябе абавязанне вылучыць не менш за два адсоткі ВУП сваіх краін на абаронныя патрэбы з мэтай дэманстрацыі «непахіснай калектыўнай рашучасці» хаўрусу, паведамляе «Радыё Свабода».

Злучаныя Штаты і Вялікабрытанія, гаворыцца ў артыкуле, таксама «не адступяць ад свайго намеру даць адпор» групоўцы «Ісламская дзяржава», якая дзейнічае ў Іраку і Сірыі, абезгаловіла двух закладнікаў - амерыканцаў і пагражала смерцю яшчэ аднаму закладніку - брытанцу.

«Тэрарысты моцна памыляюцца, думаючы, быццам мы збаімся, сутыкнуўшыся з іх пагрозамі. Крыважэрным забойцам не запалохаць такія краіны, як Брытанія і Амерыка», - пішуць лідэры дзвюх краін.

У рамках саміту NATO, які пройдзе 4-5 верасня, запланавана і сустрэча ўсіх 28 сябраў альянсу з украінскім прэзідэнтам. Удзельнікі сустрэчы плануюць прыняць план дзеянняў, які стане рэакцыяй NATO на канфлікт вакол Украіны. Паўночнаатлантычны альянс мае намер перагледзець свае адносіны з Расеяй.

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках