29 сакавiка 2024, Пятніца, 9:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны Суд забараніў назву тэлеканала «Белсат»

15
Вярхоўны Суд забараніў назву тэлеканала «Белсат»

Вярхоўны Суд Беларусі сёння абавязаў Польскае тэлебачанне спыніць выкарыстанне гандлёвага знака «Белсат» пры трансляцыі на тэрыторыі Беларусі.

Таксама забароненае ягонае выкарыстанне на старонцы сайта «Белсат» у інтэрнэце.

Суд таксама пастанавіў спагнаць з адказчыка 9 998 800 рублёў судовых выдаткаў, паведамляе «Радыё Свабода».

Пазоў супраць кампаніі Telewizja Polska SA, якой належыць гандлёвая марка «Белсат», быў пададзены ўладальнікам беларускай фірмы «БЕЛСАТплюс» Андрэем Беляковым летась ў траўні.

Са слоў Белякова, ягоная кампанія, якая займаецца продажам абсталявання для прыёму спадарожнікавага і кабельнага тэлебачання, нібыта нясе страты праз сугучча з назвай тэлеканала. 27 студзеня 2014 г калегія Вярхоўнага суду пазоў Белякова адхіліла ў сувязі з тым, што заяўнік не прадставіў доказаў парушэння ягонага выключнага права на гандлёвы знак.

Але праз пяць месяцаў Прэзідыум Вярхоўнага суда Беларусі прыняў пастанову накіраваць пазоў Андрэя Белякова супраць тэлеканала «Белсат» на новы разгляд у сувязі з нібыта недасканалым вывучэннем доказаў у справе.

2 і 3 верасня ў новым судовым працэсе прадстаўнікі старон яшчэ раз выклалі перад судовай калегіяй свае пазіцыі. Андрэй Белякоў сцвярджае, што Telewizja Polska SA парушыла ягоныя правы на гандлёвы знак «Белсат», прадстаўнікі ж тэлеканала даказваюць, што ніякай гаспадарчай дзейнасці ў Беларусі канал не вядзе. А ў Польшчы гандлёвы знак зарэгістраваны ў адпаведнасці з усімі прававымі нормамі.

У сваім выступе ў судовых спрэчках раніцай 3 верасня прадстаўніца пракуратуры заявіла, што ўважае пазіцыю Белякова абгрунтаванай, і папрасіла суддзяў задаволіць ягоны пазоў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках