24 красавiка 2024, Серада, 1:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Байцы атрада «Пагоня» жывыя і знішчаюць тэрарыстаў у Данбасе

15
Байцы атрада «Пагоня» жывыя і знішчаюць тэрарыстаў у Данбасе

Супярэчлівая інфармацыя аб гібелі сябраў атрада «Пагоня» не пацвердзілася.

Байцы і далей змагаюцца разам з украінскімі добраахвотнікамі ў зоне АТА, паведамляе «Белсат».

Пра гэта паведаміла прадстаўніца дабравольніцкага фарміравання Таццяна Елавая: «Паводле апошніх звестак, забітых сярод байцоў «Пагоні» дакладна няма. Частка нашых людзей знаходзіцца ў складзе ўкраінскага добраахвотніцкага батальёна на самай перадавой, але з імі, дзякуй Богу, усё добра».

Інфармацыя пра дванаццаць забітых беларусаў з'явілася блізу месяца таму. У пачатку жніўня гэтую лічбу агучыў журналіст Зміцер Лукашук са спасылкай на свае крыніцы. Інфармацыю пра забітых сярод беларусаў непублічна падавалі і ўкраінцы з добраахвотніцкага батальёна. Далей гэтую лічбу растыражавалі ў інтэрнэце і сацыяльных сетках. Ёй жа скарысталіся зацікаўленыя асобы, каб дыскрэдытаваць «Пагоню».

Тым не менш, Тацяна Елавая не адмаўляе, што падчас баявых дзеянняў маглі загінуць этнічныя беларусы: «Гэта не добраахвотнікі, якія прыехалі ў апошнія некалькі месяцаў з Беларусі, але людзі, якія пастаянна пражываюць ва Украіне, маюць украінскае грамадзянства. Асобная размова - трагічныя падзеі «Ілавайскага катла». Там загінула альбо была ўзятая ў палон велізарная колькасць людзей. Не выключаю, што сярод іх маглі быць і беларускія добраахвотнікі».

Атрад «Пагоня» быў створаны ў ліпені. Гэта фарміраванне грамадзян Беларусі, якія прайшлі спецыяльную падрыхтоўку і ўдзельнічаюць у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны ў шэрагах украінскіх добраахвотных батальёнаў. Больш за 100 чалавек выказалі жаданне ўступіць у шэрагі атрада, аднак з меркаванняў бяспекі выбралі толькі дзесятую частку - правераных і надзейных людзей. «Пагоня» прадаўжае працу ў фарміраванні і навучанні новых груп добраахвотнікаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках