24 красавiка 2024, Серада, 16:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У пасла Украіны ў Беларусі перадінсультны стан

4
У пасла Украіны ў Беларусі перадінсультны стан

Міхаіл Ежаль паехаў у Беларусь збіраць рэчы, і там яго нагнаў гіпэртанічны крыз.

Пра гэта liga.net распавёў кіраўнік вайсковай пракуратуры Украіны Анатоль Матыас.

«Была распачатая справа паводле факту разбазарвання бюджэтных сродкаў, якія павінны былі б пайсці на патрэбы арміі, у дачыненні да Міхаіла Ежаля, які зараз з'яўляецца паслом Украіны ў Беларусі. Ён з’явіўся на допыт, дзе яму паведамілі пра падазрэнні. Цягам 72 гадзін ён павінен быў прыйсці ў суд для абрання меры стрымання. Згодна з новым Крымінальным працэсуальным кодэксам Украіны ў нас не было падстаў для ягонага затрымання. Такі Закон. Ён паехаў у Беларусь збіраць рэчы, там яго нагнаў гіпэртанічны крыз, у яго перадінсультны стан. Паводле даведкі вайскоўца, падкрэсліваю, цэнтральнага вайсковага шпіталя Мінабароны Беларусі, Ежаль знаходзіцца ў крытычным стане. Пасля выздараўлення і вяртання ва Украіну будзем рабіць тое, што мы абавязаныя рабіць паводле закона», - распавёў ён.

Нагадаем, Генеральная пракуратура Украіны прад'явіла падазрэнне былому міністру абароны краіны Міхаілу Ежалю. Падазрэнне абвешчанае ў рамках крымінальнай справы паводле факту падрыву абароназдольнасці арміі.

Міхаіл Ежаль быў прызначаны паслом Украіны ў Беларусі ў красавіку 2013 былым прэзідэнтам Віктарам Януковічам. Міністрам абароны быў у 2010-2012 гадах.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках