29 сакавiка 2024, Пятніца, 5:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

NATO рыхтуецца да ўварвання войскаў РФ у краіны Балтыі

15
NATO рыхтуецца да ўварвання войскаў РФ у краіны Балтыі

Расея можа паспрабаваць распаўсюдзіць «гібрыдную вайну» на тэрыторыю чальцоў NATO.

Альянс рыхтуецца да такога сцэнару. Пра гэта заявіў перад пачаткам саміту кіроўны прадстаўнік штаб-кватэры NATO, які папрасіў не называць ягонае імя, паведамляе з Уэльса карэспандэнт «Еўрапейскай праўды».

Як вядома, у чацвер ў Ньюпорце (Уэльс, Вялікабрытанія) пачаўся саміт альянсу, адной з ключавых тэм якога з'яўляецца агрэсія Расеі ў дачыненні да Украіны.

Дамова аб стварэнні NATO прадугледжвае механізмы калектыўнай абароны ад замежнага ворага. У прыватнасці, у артыкуле 5 дамовы гаворыцца, што напад на аднаго з удзельнікаў вайсковага блока расцэньваецца як напад на ўсе краіны альянсу.

«Але Расея ва Украіне ужывае тактыку «гібрыднай вайны», адмаўляючы прысутнасць сваіх войскаў і праводзячы не толькі вайсковыя дзеянні, але таксама інфармацыйную вайну ды іншае. Мы павінны быць гатовыя да гэтага, - заявіў прадстаўнік NATO. - Мы плануем знізіць ўзровень, з якога будзе прымяняцца артыкул 5, каб ахапіць і сітуацыю, калі Пуцін паспрабуе «абараняць правы меншасцяў» [у краінах-чальцах NATO]».

Паводле ягоных слоў, некалькі краін альянсу адчуваюць небяспеку таго, што Крэмль абярэ гэты шлях.

«Не забываемся, што ў Эстоніі амаль 30% расейскай меншасці, у Латвіі - таксама. Таму краіны Балтыі, і разам з імі Польшча, вельмі занепакоеныя», - адзначыў прадстаўнік альянсу.

У той жа час іншыя крыніцы адзначаюць, што гэтыя змены магчымыя толькі з часам. Зараз у арганізацыі няма згоды што да таго, якой павінна быць новая фармулёўка супольнай абароны ад «гібрыднай вайны».

Адзначым, што артыкул 5 дамовы NATO і без зменаў дазваляе вельмі адвольнае прачытанне ў выпадку, калі ўскосны напад прызнаны ключавымі гульцамі альянсу. Прынамсі, у 2011 годзе, пасля атакі Аль-Каіды на Сусветны гандлёвы цэнтр і Пентагоне, Вашынгтон заявіў, што разглядае гэта як вайну, і абвясціў аб ужыванні артыкула 5.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках