26 красавiка 2024, Пятніца, 2:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На свята горада - толькі пасля вобшуку

27
На свята горада - толькі пасля вобшуку

Восем КПП будзе арганізавана ў месцах масавых гулянняў у Дзень горада Менска.

Пра гэта паведаміў сёння журналістам начальнік управы аховы правапарадку і прафілактыкі (УАПП) ГУУС Менгарвыканкаму Аляксандр Купчэня, піша БелТА.

"Прапускны рэжым у Дзень горада будзе забяспечвацца на васьмі дзялянках: у раёне набярэжнай ракі Свіслач, праспект Пераможцаў, вул.Мельнікайтэ і Машэрава, вакол стэлы "Мінск - горад-герой", каля Палаца спорту, у Верхнім горадзе, Студэнцкай вёсцы і Цэнтральным дзіцячым парку імя Горкага. Менская міліцыя таксама забяспечыць ахову грамадскага парадку на ўсіх раённых мерапрыемствах, прымеркаваных да святкавання Дня горада", - сказаў Аляксандр Купчэня.

Ён нагадаў, што праносіць з сабой на масавыя гулянні забаронена агнястрэльную зброю, выбуховыя рэчывы, набоі, іх муляжы, а таксама іншыя прадметы, якія могуць мець пагрозу жыццю і здароўю чалавека. Акрамя гэтага, з сабой нельга браць алкагольныя і слабаалкагольныя напоі, піва, вадкасць ў тары аб'ёмам больш як 0,5 л. Не прапусцяць у месцы правядзення масавых мерапрыемстваў людзей у стане алкагольнага ап'янення, з буйнагабарытным багажом, забаронены праход з жывёламі і роварамі, а таксама з відэа-і фотаапаратурай з дыяметрам аб'ектыва звыш 5 см.

З 11 да 17 верасня ў Менску пройдуць больш за 50 святочных мерапрыемстваў, прысвечаных Дню горада. Галоўныя ўрачыстасці адбудуцца 13 верасня. У гэты дзень сталіца Беларусі адзначыць 947-годдзе з даты першай згадкі ў "Аповесці мінулых гадоў" у 1067 годзе. Дэвіз свята ў гэтым годзе - "Горад, якім я заўжды ганаруся, Менск, ты сталіца маёй Беларусі!".

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках