24 красавiка 2024, Серада, 9:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Украіны - 24 тысячы вайскоўцаў і 200 танкаў з Расеі

24
На тэрыторыі Украіны - 24 тысячы вайскоўцаў і 200 танкаў з Расеі

Гэтая інфармацыя была агучаная на закрытым пасяджэнні Вярхоўнай Рады Украіны.

Пра гэта са спасылкай на ўласныя крыніцы паведамляе Цензор.нет.

На закрытым пасяджэнні ВР кіраўнік выведкі паведаміў, што ў зоне правядзення АТА знаходзяцца блізу 20-24 тысяч узброеных наймітаў і вайскоўцаў РФ. Паведамляецца таксама пра тое, што на Данбасе знаходзяцца 600 БТРаў і 200 танкаў.

Аляксандр Турчынаў на закрытым пасяджэнні Вярхоўнай Рады абвясціў, што ў выпадку краху мірных перамоваў будзе ініцыяваць увядзенне ваеннага становішча. Пра гэта "Украінскай праўдзе" распавёў адзін з дэпутатаў.

Паводле ягоных слоў, Турчынаў на пасяджэнні абвясціў, што прызначыць на панядзелак кансультацыі што да пазачарговага пасяджэння на аўторак, калі цягам бліжэйшых дзён не будзе дасягнуты прагрэс у мірным урэгуляванні.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках