28 сакавiка 2024, Чацвер, 23:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Намесніка дырэктара Менскага медкаледжа затрымалі пры атрыманні хабару

6
Намесніка дырэктара Менскага медкаледжа затрымалі пры атрыманні хабару

Партызанскі РАСК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да намесніка дырэктара Менскага дзяржаўнага медыцынскага каледжа.

Са слоў афіцыйнага прадстаўніка УСК Менску Аляксандра Герасімава, мужчыну затрымалі супрацоўнікі АБЭЗ проста ў кабінеце пры атрыманні хабару, піша БелаПАН.

20 млн рублёў збіраўся перадаць намесніку дырэктара індывідуальны прадпрымальнік за спрыяльны выбар для пастаўкі ў каледж кампутарнай тэхнікі і ўкладання з ім дамовы.

Як паведаміў Аляксандр Герасімаў, паводле гэтай справы будуць праведзеныя ўсе неабходныя следчыя дзеянні і аператыўна-вышуковыя мерапрыемствы.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках