16 красавiка 2024, aўторак, 17:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Крамлёўскі канал упершыню распавёў аб гібелі дэсантніка з Кастрамы ва Украіне (Відэа)

119

У Кастраме 4 верасня развіталіся з дэсантнікам Анатолем Траўкіным, які блізу месяца таму адправіўся на ўсход Украіны, дзе загінуў у баі.

Пра гэта паведамляе «Першы канал». Паводле звестак тэлеканала, аб сваёй пастанове адправіцца ва Украіну Анатоль Траўкін не паведаміў ні жонцы, ні камандаванню часткі.

«Афіцыйна ён проста ўзяў адпачынак», - паведамляецца на сайце «Першага канала».

Дэсантніка, які загінуў ва ўзросце 28 гадоў, пахавалі з вайсковымі ўшанаваннямі побач з магілай ягонай маці. На пахаванні прысутнічалі ягоныя родныя, сябры і калегі.

Таксама «Першы канал» паведаміў, што ў падмаскоўным горадзе Электрагорск на ініцыятыву ўсерасейскай арганізацыі «Боевое братство» прайшла акцыя памяці жаўнера Сяргея Ждановіча, які загінуў у траўні падчас баёў за аэрапорт Данецка, паведамляе тэлеканал «Дождж».

«На вайну ён сышоў свядома. Стрымліваць яго было бессэнсоўна, таму што чалавек гэтую пастанову прыняў адразу. Ён зрабіў так, як павінен быў зрабіць сапраўдны мужчына. Нам яго вельмі моцна не хапае. Але ўсё астатняе жыццё мы будзем ім ганарыцца», - распавяла ўдава Сяргея Ждановіча Ларыса. Як адзначае «Першы канал», родныя загінулага жаўнера ведалі, што ён паехаў ваяваць ва Украіну.

Напісаць каментар 119

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках