29 сакавiка 2024, Пятніца, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ДАІ: Аўтааматары Віцебска паркуюцца на месцах для інвалідаў

10
ДАІ: Аўтааматары Віцебска паркуюцца на месцах для інвалідаў

У Віцебску супрацоўнікі ДАІ праверылі аўтастаянкі каля гандлёвых цэнтраў.

Нягледзячы на тое, што на паркоўках велізарная колькасць вольнага месца, аўтаўладальнікі аддаюць перавагу займаць месцы, адведзеныя для інвалідаў, перадае тэлеканал ОНТ.

Паводле сучасных стандартаў стаянка каля кожнай буйной крамы прадугледжвае некалькі парковачных месцаў для інвалідаў. У Віцебску такіх больш 130. Падчас праверкі першага ж гіпермаркета ўсе яны былі занятыя звычайнымі аўтамабілямі і службовымі самаходамі. Тут самы загружаны трафік: адны з'язджалі, іншыя спешна паркаваліся.

Уладзімір Банадысенка, часовы выканаўца абавязкаў начальніка ДАІ УУС Віцебскага аблвыканкама заявіў: "Чалавеку з абмежаванымі магчымасцямі цяжка прайсці лішнія два тры метры, і, на жаль, гэтыя месцы займаюць, нармальныя людзі, здаровыя, якім лянота прайсці гэтую лішнюю адлегласць".

Тыя, каму гэтым разам не выпісалі штраф, паведамленне прыйдзе праз пошту. Цяпер, каб скласці пратакол, інспектару дастаткова зафіксаваць парушэнне на фота. За паркоўку ў месцах для інвалідаў уласніку аўтамабіля давядзецца заплаціць 300 тысяч рублёў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках