25 красавiка 2024, Чацвер, 12:50
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Гародні п'яны кіроўца збіў пешаходаў каля прыпынку

24

Адна жанчына загінула.

Каля 06:10 легкавы аўтамабіль пераехаў скрыжаванне, наехаў на двух пешаходаў, зачапіў прыпынак, збіў асвятляльную мачту, вылецеў на закрытую паркоўку аўтамабіляў, дзе пашкодзіў Peugeot 307, і толькі тады спыніўся. Кіроўца знаходзіўся ў не зусім адэкватным стане: ці быў ён п'яны ад дзеяння алкаголю альбо наркотыкаў, цяпер высвятляюць медыкі, піша onliner.by.

«Пасля ДТЗ стаў уцякаць з месца аварыі, яго затрымалі і павалілі на зямлю мужчыны, якія былі побач на прыпынку грамадскага транспарту, - піша сайт AutoGrodno. - Казалі, што аўтамабіль ехаў на хуткасці каля 120 км/г».

У ДАІ Гарадзенскай вобласці паведамілі, што ў выніку наезду загінула 48-гадовая жанчына. «За стырном аўто знаходзіўся хлопец 1995 г.н., Ён не пацярпеў, - распавялі інспектары. - Як мяркуюць, знаходзіўся пад уздзеяннем спайсу. Ён не мог адказаць на элементарныя пытанні: як клічуць, колькі гадоў і т. п. У будынку ДАІ сеў на падлогу, пасміхаўся, пляваўся, выдаваў незразумелыя гукі і не мог нічога прамовіць нармальна. Ён не разумеў, што адбылося і што ён нарабіў».

«Seat страціў кіраванне, - такая папярэдняя версія Дзяржаўтаінспекцыі. - Праскочыўшы паміж слупамі і дрэвамі, аўтамабіль праехаў па тратуары. Ледзьве не наскочыў на прыпаркаваны каля дома BMW і павільён аўтобуснага прыпынку. Працягваючы хаатычны рух, пераехаў усю праезную частку вуліцы, зноў апынуўся на тратуары і знёс два сучлененыя металічныя слупы. Збіў людзей, што стаялі ў раёне прыпыначнага пункта і, мяркуючы па ўсім, дзвюх жанчын, якія чакалі аўтобуса. Адна з іх загінула, другую даставілі ў лякарню. Не спыніў аўтамабіль і металічны плот. Пашкодзіўшы два пралёты агароджы, Seat заехаў на ахоўную стаянку і спыніўся, калі ўрэзаўся ў Peugeot. Да таго часу абодва пярэднія колы адарвала, а заднія спусціліся».

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках